Вторник, 16 Август 2016 15:11

Уладзімір Клішэвіч

Оцените материал
(1 Голосовать)

Уладзімір Клішэвіч (12.03.1914—14.11.1978, нарадзіўся ў вёсцы Краснадворцы Салігорскага раёна Мінскай вобласці). Беларускі паэт. Скончыў педагагічныя курсы ў Слуцку, працаваў настаўнікам. У 1933г. паступіў на літаратурны факультэт Мінскага педагагінага інстытута.
У1936 г. быў рэпрэсіраваны і сасланы на Калыму. У жніўні 1940 г. вярнуўся на даследаванне ў Мінск, дзе і застала яго вайна. У час акупацыі жыў у Слуцку, рэдагаваў “ Газэту Случчыны”. У 1944г. выехаў у Германію. З 1948г. пераехаў у ЗША, дзе працаваў выкладчыкам у каледжы ў штаце Індыана і рэдагаваў ратапрынтны часопіс “Беларусь”. Некалькі разоў прыязджаў у БССР.
Памёр 14.11.1978г. у г.Лос-Анжэлес, ЗША.

Друкаваць вершы пачаў у 1931г. Аўтар зборнікаў вершаў “Далечынь” (1964), “Сняцца сны мне залатыя” (1973), “Туга па радзіме” (выкладзены ў 1992), паэмы “Васіль Каліна” (1965).


 

Творы Уладзіміра Клішэвіча:

 

* адзначаны творы, якія не знаходзяцца ў фондах Салігорска і Салігорскага раёна

Клішэвіч, У. Адказ: верш / Уладзімір Клішэвіч // Шахцёр. – 1998. – 27 кастрычніка.
Клішэвіч, У. Ліст з Сібіры: верш / Уладзімір Клішэвіч // Шахцёр. – 1998. – 27 кастрычніка.
Клішэвіч, У. Папярэджанне: верш / Уладзімір Клішэвіч // Шахцёр. – 1998. – 30 кастрычніка.
Клішэвіч, У. Смутак па Радзіме: верш / Уладзімір Клішэвіч // Шахцёр. – 1998. – 27 кастрычніка.
Клішэвіч, У. Туга па Радзіме: верш / Уладзімір Клішэвіч // Шахцёр. – 1998. – 27 кастрычніка.
*Клішэвіч, У. Васіль Каліна: паэма / Уладзімір Клішэвіч. – Лондан, 1965.
*Клішэвіч, У. Далячынь: вершы / Уладзімір Клішэвіч. – Саўт-Рывер, 1964.
*Клішэвіч, У. Ля чужых берагоў / Уладзімір Клішэвіч. – Мюнхен-Нью-Йорк, 1955.
*Клішэвіч, У. Песняры Случчыны / Уладзімір Клішэвіч. – Слуцк, 1943.
*Клішэвіч, У. Сняцца сны мне залатыя / Уладзімір Клішэвіч. – Мінск, 1973.
*Клішэвіч, У. Туга па Радзіме / Уладзімір Клішэвіч. – Мінск, 1992.

 

Аб жыцці і творчасці Уладзіміра Клішэвіча:

 

*Дольны, Я. Памёр Уладзімір Клішэвіч / Я.Дольны // Беларуская думка. – 1977-1978. – №21-22.

*Золак, Я. Чытаючы “Далячынь” і “Васіль Каліна” Уладзіміра Клішэвіча / Я.Золак // Беларуская думка. – 1965. – № 8.

Клішэвіч Уладзімір // Беларускія пісьменнікі: біябібліягр. слоўн. У 6 т. / пад рэд. А.В. Мальдзіса. – Мінск: БелЭн, 1995. – Т.63. – С. 274-276.

Клішэвіч Уладзімір Сідаравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. – Мінск: БЕЛТА, 1998. – Т.8. – С. 347-348.

Клішэвіч Уладзімір Сідаравіч // Памяць. гіст.-дакум. хроніка Салігорскага раёна. – Мінск, 2004. – С.494.

Муралёва, Л. “Маёй памылкі вы не паўторыце”: Уладзімір Клішэвіч / Л.Муралёва // Салігорскі веснік. – 1998. – 10 студзеня.

Новік, У. “Не проста было выжыць”: пра земляка-паэта Уладзіміра Клішэвіча / У.Новік // Шахцёр. – 1991. – 24 ліпеня.

Новік, У. “Толькі сумам магу падзяліцца”: пра Уладзіміра Клішэвіча, уражэнца Салігорскага раёна, які быў рэпрэсаваны / У.Новік // Шахцёр. – 2001. – 30 кастрычніка.

Рудкоўская, З. “Трымайцеся вы роднае зямлі...”: да 80-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Клішэвіча / З. Рудкоўская // Калійшчык Салігорска. – 1994. – 26 лютага.

*Сачанка, Б. Беларуская эміграцыя: факты і меркаванні / Барыс Сачанка // Маладосць. – 1988. – № 11.

Уладзімір Клішэвіч // Беларускія пісьменнікі (1917-1990): даведнік / склад. А.К. Гардзіцкі; нав. рэд. А.Л.Верабей. – Мінск: Маст. літ., 1994. – С. 283.

*Уладзіміру Клішэвічу – 50 год // Беларуская думка. – 1964. – № 6.

Прочитано 3131 раз Последнее изменение Четверг, 28 Февраль 2019 08:07
Другие материалы в этой категории: « Рыгор Шкраба Мікола Сергіевіч »
223710, ул. Коржа,4
г. Солигорск, Минская область,  Республика Беларусь
тел.: (80174) 231642, 231371
факс: (80174) 234165, 231490
E-mail: sol_bib_adm@tut.by, sol_obm@tut.by