Среда, 17 Август 2016 08:36

Мікола Сергіевіч

Оцените материал
(1 Голосовать)

Сергіевіч Мікола (Мікалай Антонавіч) (3.9.1921—7.12.2000,  нарадзіўся ў вёсцы Залессе Салігорскага раёна Мінскай вобласці).
Скончыў Мінскі хіміка-тэхналагічны тэхнікум (1937), Аршанскі настаўніцкі інстытут (1939). Працаваў настаўнікам у Глоданскай сямігодцы Лёзненскага раёна (1931-1941). Завочна скончыў факультэт мовы і літаратуры Магілёўскага педагагічнага інстытута (1941). У гады Вялікай Айчыннай вайны быў партызанскім сувязным, рэдактарам старобінскай падпольнай раённай газеты «Савецкі патрыёт».
Пасля вайны працаваў рэдактарам старобінскай раённай газеты, у рэдакцыях рэспубліканскіх,цэнтральных газет. У 1955-1959 гг.— старшыня калгаса «Чырвоны пуцілавец» Старобінскага раёна. У 1959-1981 гг. працаваў у часопісе «Народная асвета». Член СП СССР з 1957г. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені, медалямі.
Літаратурную дзейнасць пачаў у 1947 г. з нарысаў. Аўтар кніг нарысаў «На роднай зямлі» (1956), «Нашы будні» (1957) і «Будні калгасныя» (1959).
Напісаў п'есы «Што чула бярозка» (1963), «Расійскія пеўні» (1963), «Смех і... толькі» (пастаўлена ў 1975).
Памёр 7.12.2000 г.


 

Творы Міколы Сергіевіча:

 

* адзначаны творы, якія не знаходзяцца ў фондах Салігорска і Салігорскага раёна

*Сергіевіч, М. Будні калгасныя / Мікола Сергіевіч. – Мінск, 1959.
*Сергіевіч, М. На роднай зямлі : запіскі трыццацітысячніка / Мікола Сергіевіч. – Мінск, 1956.
*Сергіевіч, М. Нашы будні: нарысы / Мікола Сергіевіч. – Мінск, 1957. – (Бібліятэчка беларускага нарыса і апавядання).
*Сергіевіч, М. Расійскія пеўні: п’еса/ Мікола Сергіевіч. – Мінск, 1963.
*Сергіевіч, М. Што чула бярозка / Мікола Сергіевіч. – Мінск, 1963.

 

Аб жыцці і творчасці Міколы Сергіевіча:

 

*Кудраўцаў, І. З пазіцыі жыцця / І. Кудраўцаў // Беларусь. –1959. – № 6.
Мікалай Антонавіч Сергіевіч: інфармацыйны буклет, прысвеч. 95-годдзю з дня нараджэння рэдактара раённай газеты “Савецкі патрыёт”, уражэнца Салігоршчыны / Даведачна-бібліяграфічная служба; склад. Н.С. Засінец, В.А. Марыніч. – Салігорск: Салігорская РЦБ, 2015. – 6с. – (Імя ў літаратуры).

Мікола Сергіевіч // Беларускія пісьменнікі (1917-1990): даведнік / склад. А.К. Гардзіцкі; нав.рэд. А.Л. Варабей. – Мінск: Маст.літ., 1994. – С. 493.

Мікола Сергіевіч // Пісьменнікі Савецкай Беларусі: кароткі біябібліяграфічны даведнік. – Мінск: Беларусь, 1970. – С. 335.

*Сабаленка, Р. З пазіцыі жыцця / Р. Сабаленка // Полымя. –1957. – № 4.
Сергіевіч Мікалай: літаратурныя мясціны Беларусі Салігорскі раён // Маладосць. – 2012. – №3. – С. 122-124.

Сергіевіч Мікалай Антонавіч // Памяць. гіст.-дакум. хроніка Салігорскага раёна. – Мінск, 2004. – С.502.

Сергіевіч Мікола // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. – Мінск: БЕЛТА, 2002. – Т.14. – С. 348.

Сергіевіч Мікола // Беларускія пісьменнікі: біябібліягр. слоўн.: У 6 т./ пад рэд. А.В. Мальдзіса. – Мінск: БелЭН, 1995.- Т.5. – С.301-302.

Сергиевич Микола // Минская область: энциклопедия: В 2 т./ редкол.: Л.Ф. Крупец, Г.П.Пашков и др. – Минск: БелЭН, 2007. - Т.2. – С.578.

Сергіевіч Мікола // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: у 5 т. / рэдкал.: І.П.Шамякін і інш.. – Мінск: БелСЭ, 1987. – Т.4. – С.709.

Прочитано 2700 раз Последнее изменение Четверг, 31 Декабрь 2020 10:30
Другие материалы в этой категории: « Уладзімір Клішэвіч Уладзіслаў Нядзведскі »
223710, ул. Коржа,4
г. Солигорск, Минская область,  Республика Беларусь
тел.: (80174) 231642, 231371
факс: (80174) 234165, 231490
E-mail: sol_bib_adm@tut.by, sol_obm@tut.by