19 чэрвеня ў раённай дзіцячай бібліятэцы адбыўся Дзень беларускіх пісьменнікаў «Янка Купала і Якуб Колас - дзецям», прысвечаны 135-годдзю з дня нараджэння славутых песняроў. Мерапрыемства было накіравана на папулярызацыю беларускай мовы, выхаванне ў дзяцей павагі і любві да роднага слова, цікавасці да твораў беларускіх класікаў. Удзельнікамі мерапрыемства сталі вучні малодшых і сярэдніх класаў школьнага летняга лагера «ДУДА Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Салігорскага раёна». Увазе вучняў была прадстаўлена кніжная выстава «Янка Купала і Якуб Колас», на якой змяшчаліся кнігі беларускіх класікаў, творы аб іх жыцці.
У атмасферы дабразычлівасці прайшла размова пра беларускую мову, жыццё і творчасць Янкі Купалы і Якуба Коласа, знаемства з іх творамі, агляд кніжнай выставы. Пасля была праведзена гульня «Чароўная скрынка», дзе дзеці выцягвалі каляровыя скручаныя паперкі з вершамі, скарагаворкамі, загадкамі і выразна чыталі іх. Цікава прайшоў конкурс «Складзі прыказку ці прымаўку», дзе вучні праявілі спрытнасць і веды беларускага фальклору. Галоснае чытанне вершаў Янкі Купалы і Якуба Коласа дало школьнікам магчымасць узгадаць велічнае і прыгожае беларускае слова, яго моц, багатую гісторыю.