Понедельник, 02 Декабрь 2019 08:23

Творчыя сустрэчы беларускай пісьменніцы Кацярыны Хадасевіч-Лісавой

Оцените материал
(1 Голосовать)

Лістападаўскае халоднае і дажджлівае надвор'е наганяе нуду і скруху. Хочацца цяпла і добрага настрою. Менавіта такі падарунак, які стварае свята добрых эмоцыі, пахмурным восеньскім днём зрабіла раённая дзіцячая бібліятэка для юных салігарчан. Па яе ініцыятыве ў ДУА "Гімназія №1 г. Салігорска", ДУА "Сярэдняя школа №2 г. Салігорска" адбыліся творчыя сустрэчы беларускай пісьменніцы Кацярыны Хадасевіч-Лісавой з дзецьмі.
Сапраўдны чароўны вечар арганізавала пісьменніца для навучэнцаў ДУА "Сярэдняя школа №6 г. Салігорска" у раённай дзіцячай бібліятэцы. Вучні трэціх класаў убачылі казачную фею Кацярыну, якая ўмее здзяйсняць цуды. Да таго ж дзеці ўпершыню пазнаёміліся не проста з чараўніцай, а чараўніцай-пісьменніцай, якая прывезла для іх кнігі казак і гульняў.
Але самым нечаканым сюрпрызам для дзяцей стала знаёмства з размаўляючым іншапланецянінам, героем кнігі "Вухуцік". Ён стаў для прысутных сапраўдным сябрам, прысвяціў ім вершы, навучыў касмічнаму прывітанню.
На памяць аб мерапрыемстве школьнікі набылі кнігі пісьменніцы Хадасевіч-Лісавой, а чараўніца Кацярына пакінула на іх добрыя пажаданні з аўтографам.

Прочитано 987 раз Последнее изменение Среда, 04 Декабрь 2019 08:17

Медиа

Галерея изображений