Понедельник, 06 Сентябрь 2021 10:58

“Матчынай мовы родныя словы”

Оцените материал
(2 голосов)

У першую нядзелю верасня наша краіна адзначае Дзень беларускага пісьменства.
Для чытачоў Салігорскай раённай дзіцячай бібліятэкі была арганізавана тэматычная кніжная выстава пад назвай “Матчынай мовы родныя словы”. Увазе наведвальнікаў былі прадстаўлены выданні прысвечаныя беларускаму першадрукару Францыску Скарыне, кнігі сучасных беларускіх аўтараў.
Для дзяцей бібліятэкары падрыхтавалі гутарку пра гісторыю свята, паведамілі, у якіх гарадах яно праводзілася. Распавялі пра Капыль, сталіцу XXVIII Дня беларускага пісьменства.
На працягу дня хлопчыкі і дзяўчынкі знаёміліся з беларускімі выданнямі, чыталі вершы на роднай мове.

Прочитано 266 раз Последнее изменение Понедельник, 06 Сентябрь 2021 11:08

Медиа