Пятница, 09 Июнь 2017 12:23

Творчая сустрэча «Чараўнік прыходзіць да дзяцей»

Оцените материал
(3 голосов)

8 чэрвеня ў раённай дзіцячай бібліятэцы адбылася творчая сустрэча «Чараўнік прыходзіць да дзяцей». У госці да навучэнцаў ДУА «Гімназія №3 г. Салігорска» і бібліятэкараў сельскіх бібліятэк ГУК «Салігорская раённая цэнтральная бібліятэка» завітаў Міхаіл Паўлавіч Пазнякоў, пісьменнік, перакладчык, публіцыст, член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Літаратар шмат піша для дзяцей, ён імкнецца праз паэтычныя творы не толькі забавіць сваіх маленькіх чытачоў, але і прывіць ім пачуццё любові да роднага краю, павагі да старэйшых, шчырасць і дабрыню. Сустрэча атрымалася вельмі цікавай і карыснай. Да таго ж, пісьменнік надае вялікую ўвагу навучанню дзяцей роднай мове, прывіванню цікавасці да беларускага слова. У яго кнігах шмат загадак, скорагаворак, моўных гульняў. Маленькім удзельнікам пісьменнік прапанаваў паўдзельнічаць у віктарынах, цікавых конкурсах. Самым актыўным ён падараваў свае новыя кнігі. Але гэта быў не адзіны сюрпрыз, які Міхась Пазнякоў прапанаваў салігарчанам. У мерапрыемстве прыняў удзел Сяргей Кравец, беларускі спявак, шоўмэн. Для дзяцей і дарослых ён спяваў песні, створаныя на вершы Міхася Пазнякова.
У ходзе мерапрыемства прайшла выстава-продаж кніг выдавецтва «Народная асвета». Многія дзеці набылі творы Міхаіла Паўлавіча і на памяць аб сустрэчы атрымалі аўтограф пісьменніка.
Пашчасціла таксама і сельскім бібліятэкарам. За кубачкам гарбаты яны мелі магчымасць пагутарыць з пісьменнікам Міхаілам Пазняковым, пачуць вершы ў выкананні аўтара, даведацца аб яго далейшых творчых планах. Падтрымаў бяседу і Сяргей Кравец, які выканаў музычныя нумары для бібліятэкараў.

Прочитано 1740 раз