Творчая сустрэча «Праз кнігу ў свет прыгажосці»
У межах рэспубліканскай акцыі «Культурны маршрут «Мая Беларусь: сучасныя пicьменнікі - дзецям» раённая дзіцячая бібліятэка працягвае супрацоўніцтва з выдавецтвам «Народная асвета».
21 лістапада ў бібліятэцы адбылася творчая сустрэча «Праз кнігу ў свет прыгажосці» з Міхаілам Пазняковым, дзіцячым пісьменнікам, перакладчыкам, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі. На мерапрыемства прыйшлі вучні 5-х класаў ДУА «Сярэдняя школа №2 г.Салігорска». Навучэнцы ўжо знаёмы з творчасцю пісьменніка ў межах школьнай праграмы, таму ім было цікава ўбачыць аўтара, вершы якога яны вучылі, даведацца аб яго жыцці і творчых планах. Вучні мелі магчымасць задаць свае пытанні пісьменніку і атрымаць адказ.
Міхаіл Паўлавіч творча падыходзіць да сустрэч з чытачамі. Разам з ім да юных салігарчан завітаў бард В.С. Мяцельскі, які спеў песні, пакладзеныя на вершы Пазнякова.
Напрыканцы мерапрыемства вучні і настаўнікі мелі магчымасць набыць кнігі, якія прапанавала выдавецтва «Народная асвета», і атрымаць аўтограф аўтара.