25 ліпеня ў Хорастаўскай сельскай экалагічнай бібліятэцы адбыўся творчы партрэт пісьменніка пад назвай “Уладзіслаў Нядзведскі: старонкі жыцця і творчасці”. У. Нядзведскі – наш знакаміты зямляк. Бібліятэкар расказала ўдзельнікам мерапрыемства пра няпросты лёс пісьменніка, яго біяграфію. Гучалі вершы Уладзіслава Нядзведскага. У Год малой радзімы асаблівую атмасферу маюць мерапрыемствы, прысвечаныя нашым таленавітым землякам. Менавіта яны нясуць славу аб нашым краі далёка за яго межы.