Прайшло лета, надыйшоў навучальны год. Бібліятэкары Краснаслабодскай гарпасялковай экалагічнай бібліятэкі зноў прыйшлі ў ДУА “Краснаслабодскі яслі-сад №1” каб правесці для дзяцей любімае мерапрыемства “Чытанкі з Пеўнікам”.
Бяседа “Падарункі шчодрай восені” пачалася з літаратурнай гульні. Дзеткі паслухалі вершы і разам з бібліятэкарам успомнілі восеньскія прыкметы. Потым сябра Пеўнік загадваў дзецям загадкі пра агародніну, а яны шукалі адгадкі на лэпбуку. Рабяты паказалі, што з іх атрымаюцца добрыя памочнікі матулям і татам. А яшчэ бібліятэкары прапанавалі дзецям пагуляць ў гульні “Вяршкі і карэньчыкі” і “Чацьвёрты лішні”.
Бібліятэкары, як заўседы, стварылі ўзняты настрой выхавацелям і маленькім ўдзльнікам, а веды атрыманыя праз гульню добра захаваюцца ў дзяцей.