Кожны край мае тых, хто яго апявае. У лістападзе на Салігоршчыне ўшаноўваюць памяць пісьменніка-земляка Максіма Лужаніна. Сярод бібліятэк абвешчаны літаратурны тадзень «Максім Лужанін - талент ад роднай зямлі». У яго межах раённая дзіцячая бібліятэка падрыхтавала бібліязнаёмства «І добрая кніга натхняе...», прысвечанае 110-годдзю з дня нараджэння знакамітага земляка. З жыццем і творчасцю пісьменніка пазнаёміліся вучні 1- 4 класаў ДУА «Сярэдняя школа №8 г.Салігорска». Для юных чытачоў была падрыхтавана прэзентацыя «І радасць, і турботы, і святло...».