Понедельник, 24 Февраль 2020 15:04

Мерапрыемства "Беларуская мова - матчына песня, бацькава слова"

Оцените материал
(0 голосов)
21 лютага ў раённай дзіцячай бібліятэцы адбылося мерапрыемства "Беларуская мова - матчына песня, бацькава слова", прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы. Удзел у мерапрыемстве прынялі дзеці і выхавацелі ДУА "Яслі-сад №12 "Бярозка" г.Салігорска". Каб даць магчымасць удзельнікам адчуць смак роднай мовы бібліятэкары прачыталі беларускую народную казку і вершы сучасных пісьменнікаў, правялі гульню "Мая Радзіма Беларусь", паказалі лялечны спектакль "Піліпка-сынок" па матывах беларускай народнай казкі. Дзеці і выхавацелі падрыхтавалі і прачыталі цікавыя вершыкі на роднай мове.
Для ўдзельнікаў мерапрыемства была створана кніжная выстава з прыгожымі беларускімі выданнямі для дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту.
Прочитано 772 раз

Галерея изображений

223710, ул. Коржа,4
г. Солигорск, Минская область,  Республика Беларусь
тел.: (80174) 231642, 231371
факс: (80174) 234165, 231490
E-mail: sol_bib_adm@tut.by, sol_obm@tut.by