Четверг, 26 Ноябрь 2020 15:14

Уладзімір Караткевіч

Оцените материал
(1 Голосовать)

karatkevichУладзімір Сямёнавіч Караткевіч — класік беларускай літаратуры, паэт, празаік, драматург, кінасцэнарыст, публіцыст, перакладчык.
Нарадзіўся 26 лістапада 1930 г. у г. Оршы Віцебскай вобласці. Бацька — Сямён Цімафеевіч (1887-1959), закончыў гарадское вучылішча ў Оршы, яшчэ падлеткам сам зарабляў сабе на жыццё, працаваў у казначэйстве, служыў у царскай арміі пісарам, пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі быў супрацоўнікам фінансавых органаў. Маці — Надзея Васілеўна (1893-1977), з роду Грынкевічаў (сярод яе родных былі святары, чыноўнікі, настаўнікі), пасля заканчэння Марыінскай гімназіі ў Магілёве некаторы час працавала настаўніцай, потым была хатняй гаспадыняй. У сям’і было трое дзяцей: сын Валерый (1918 — загінуў у 1941 г.), дачка Наталля (1922-2003), сын Уладзімір.
Сям’я вызначалася вялікай інтэлігентнасцю. Па словах самога Караткевіча, у дзіцячыя гады сваяцкае асяроддзе шмат у чым уздзейнічала на яго. Вялікі ўплыў на Уладзіміра аказаў дзед па лініі маці Васіль Юллянавіч Грынкевіч (1861-1945), чалавек з багатым жыццёвым вопытам, дасціпны апавядальнік, ад якога ўнук пачуў шмат казак і народных паданняў, пераняў любоў да прыроды. «З’явы прыроды і зараз для мяне цікавей за іншыя кнігі», — адзначаў Уладзімір Караткевіч ужо ў сталым узросце. У доме бацькоў мелася свая хатняя бібліятэка. Валодзя ў дзяцінстве не толькі любіў слухаць казкі і розныя гісторыі, якія яму чыталі старэйшыя, але імкнуўся дадумваць развіццё сюжэтаў, сам вельмі рана (у тры з паловай гады) навучыўся чытаць, стаў актыўным наведвальнікам гарадской дзіцячай бібліятэкі. Паводле ўспамінаў родных, у шэсць гадоў ім былі напісаны першыя вершы. У дзіцячыя гады разнастайнасць яго талентаў выявілася і ў схільнасці да малявання, якая захавалася на ўсё жыццё, і ў тым, што ён меў абсалютны слых, некаторы час займаўся ў музычнай школе.

Цікавыя факты пра Уладзіміра Караткевіча

Прочитано 490 раз Последнее изменение Четверг, 26 Ноябрь 2020 15:49

Галерея изображений

Другие материалы в этой категории: « У краіне дзівосаў і прыгод. Відэапрэзентацыя
223710, ул. Коржа,4
г. Солигорск, Минская область,  Республика Беларусь
тел.: (80174) 231642, 231371
факс: (80174) 234165, 231490
E-mail: sol_bib_adm@tut.by, sol_obm@tut.by