Пятница, 19 Февраль 2021 12:11

Нацыянальная літаратурная прэмія 2020

Оцените материал
(2 голосов)

Лаўрэаты Нацыянальнай літаратурнай прэміі ў намінацыях:

f1362c7b094a87cae18aeb60129c2905«Лепшы твор прозы» 

 Сцяпан, У. А. Хвалі : аповесці і апавяданні / Уладзімір Сцяпан. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2019. – 276, [3] с.

Кожнае мастацтва імкнецца выйсці за свае межы. Проза Уладзіміра Сцяпана — яскравы прыклад такога памкнення. Пра што б ён ні пісаў, перад чытачом імгненна ўзнікае выява. Чытаеш словы, а бачыш людзей, краявіды, рэчы, пра якія сказана ўсяго некалькі сказаў. У нечым такая выяўленчая проза нагадвае мастацкае і дакументальнае кіно, дзе камера фіксуе дробныя дэталі і вялікія панарамы. Але ўсе карціны працуюць на сюжэт твора, на яго змест.


 

 

«Лепшы твор паэзіі»

  080fec2dbf66bfa14e0cb522d2c9ede0Гришковец, В. Ф. Остаюсь навсегда... : избранное / В. Ф. Гришковец. – Минск : Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2020. – 303, [1] с.

«Остаюсь навсегда...» — книга избранных произведений Валерия Гришковца. В неё вошли стихи разных лет, эссе, а также статьи автора о книгах, писателях, словом, о том и тех, кто в разное время влиял на его мировоззрение как поэта, литератора и человека.


 

 

 

 

«Лепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства» 

299d6986f896cb5a90e801914b04fab6Саверчанка, І. В. Магія слова : беларускія пісьменнікі XII–XVII стагоддзяў / Іван Саверчанка. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2019. – 316, [1] с.

У кнізе прадстаўлены творчыя партрэты найбольш яркіх майстроў слова Беларусі XII–XVII стст. Усебакова асветлены ўклад старажытных аўтараў у развіццё беларускай літаратуры, пашырэнне тэматычных і жанравых гарызонтаў нацыянальнага прыгожага пісьменства. Раскрываюцца мастацкія стратэгіі, творчы метад і ідэйныя пошукі выдатных пісьменнікаў-інтэлектуалаў часоў Готыкі, Рэнесанса і Барока.

Выданне адрасуецца шырокаму колу чытачоў, выкладчыкам і студэнтам, настаўнікам і школьнікам.


 

 

 «Лепшы твор для дзяцей і юнацтва»

 3f591615ddc0d9338288add3882ac107Хадасевіч-Лісавая, К. С. Ключ ад Вялікай Каштоўнасці : кніга-квэст / Кацярына Хадасевіч-Лісавая ; [мастак Г. Іванова]. – Мінск : Звязда, 2020. – 301, [2] с.

У гэтай кнізе жывуць міфалагічныя персанажы, знаёмыя нам з фальклору. Кажуць, некалі даўно яны існавалі, і нашы продкі часам бачылі іх на свае вочы. Мінулі стагоддзі, шмат што змянілася на зямлі. Сёння ніхто ўжо не сустрэне русалак, ваўкалакаў, кікімар і вадзянікоў... Дзе яны падзеліся?..

Старонкі гэтага выдання не толькі пакажуць міфічных істот, але і адкрыюць іх таямніцы. Адметнасць кнігі-квэста ў тым, што чытач становіцца адным з галоўных герояў і ў пошуках Вялікай Каштоўнасці праходзіць прыгодніцкім шляхам праз самыя незвычайныя і загадкавыя мясціны: Злавесны лес, Ведзьміна балота і Таямнічае возера.


 

 «Лепшы твор публіцыстыкі»

 pastaushchynaПракаповіч, І. Пастаўшчына: Краязнаўчыя артыкулы / Ігар Пракаповіч. - Мінск : Беларусь, 2020 г.

 Кніга знаёміць нас з найбольш цікавымі мясцінамі Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці (у тым ліку невядомымі і малавядомымі), з гісторыяй вёсак і мястэчак гэтага рэгіёну. Аўтар апісвае помнікі прыроды, гісторыі і культуры, якія ён вывучаў на працягу 30 гадоў. У кнізе вы знойдзеце таксама інфармацыю пра знакамітых людзей Пастаўшчыны: Пятра Козіча, Вячаслава Міхасёнка, Генрыка Жаброўскага, Януся Мальца, Казіміра Сваяка, Тадэвуша Стружэцкага, Іосіфа Зямчонка, Міхася Кеньку, Люцыяна Шчаснага і інш.


 

 

 

«Лепшы дэбют»

 01.03.2020 nov 5Нікіценка, В. Сузор'е птушкі / Вольга Нікіценка. - Мінск: "МИНКОПРИНТ", 2019

Дэбютны зборнік вершаў, у які ўвайшлі выбраныя творы, напісаныя на працягу 2017-2019 гадоў. У іх адлюстраваны ўнутраны свет паэтэсы, дзе рэчаіснасць незаўважна пераплятаецца з фантазіяй, ствараючы незвычайныя, запамінальныя вобразы. Вершы прасякнуты шчырай лобоўю да роднай беларускай мовы.


 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Прочитано 439 раз Последнее изменение Пятница, 19 Февраль 2021 13:13
223710, ул. Коржа,4
г. Солигорск, Минская область,  Республика Беларусь
тел.: (80174) 231642, 231371
факс: (80174) 234165, 231490
E-mail: sol_bib_adm@tut.by, sol_obm@tut.by