7 ліпеня ў Краснаслабодскай гарпасялковай экалагічнай бібліятэцы прайшоў Дзень паэтычнай творчасці «Купалу чытаю, сам вершы складаю».
Бібліятэкары прапаноўвалі чытачам прыняць удзел у рэспубліканскай акцыі прысвечанай дню нараджэння Я. Купалы. Для гэтага ўдзельнікі атрымлівалі творчае заданне. Ім трэба было працытаваць урывак з верша беларускага класіка, але калі яны не маглі ўспомніць арыгінальны аўтарскі працяг, то неабходна было праявіць свае творчыя здольнасці і дапоўніць радкі вершаў Я. Купалы сваімі «маленькімі шэдэўрамі». Часам, на здзіўленне бібліятэкараў і чытачоў, вынік атрымліваўся вельмі цікавым.