Вторник, 07 Сентябрь 2021 10:34

Дзень беларускага пісьменства ў Копылі

Оцените материал
(6 голосов)

Бібліятэкары прынялі ўдзел ў святкаванні Дня беларускага пісьменства, у межах якога адбываецца фестываль кнігі і прэсы.
Салігарчане прапанавалі ўсім жыхарам і гасцям Капыля бібліятэчны інтэрактыў, створаны на адмысловай пляцоўцы. Усіх жадаючых чакаў хуткатэст «Дарасці да пісьменніка», які прапаноўваў суаднесці свой рост з ростам класікаў беларускай літаратуры. Гасцям пляцоўкі, якія адважыліся дацягнуцца да пісьменніка, бібліятэкары выдавалі сертыфікат і рэкамендацыю пачынаць пісаць вершы як паэты Цётка, Якуб Колас, Уладзімір Караткевіч або Максім Багдановіч. Тым, хто перарос не толькі паэтаў, але і празаікаў раілі паспрабаваць для пачатку напісаць аповед, а з часам выдаць уласную кнігу. Гэта лакацыя стала самай эмацыйнай. Пасля яе наведвальнікаў запрашалі ў кафэ «Teplo» на «Чаяванне з геніем». Далей можна было прыняць удзел у стрыт-акцыі «Кніжны Шкаf», арт-праекце «Мягкая Родина».
Не забыліся бібліятэкары знаёміць наведвальнікаў з творчасцю пісьменніка-земляка Хведара Гурыновіча. Тут папулярнасцю ў дзяцей карысталіся крыжаванка «Птушыная азбука», з задавальненнем удзельнічалі ў віктарыне «Салігорскі ласунак». Трэба было адгадаць загадку з кнігі Гурыновіча і выбраць адказ, які быў змешчаны на абгортцы цукеркі, а яшчэ набыць карысную закладку для падручніка. Цікава і смачна! Галоўнае, што дзеці даведаліся пра новага аўтара. Падрабязней з творчасцю пісьменніка можна было пазнаёміцца на кніжнай выставе «Соль зямлі Салігорскай».
Бібліятэчная пляцоўка стала месцам сустрэчы салігорскіх паэтаў. Ад усёй душы тут павіншавалі Ірыну Крывашлыкаву, бібліятэкара Хорастаўскай сельскай бібліятэкі, з перамогай у музычна-паэтычным конкурсе «Адкрытым сэрцам чую кліч Радзімы».
Выклікала цікавасць пляцоўка ў масцітых пісьменнікаў нашай краіны. Яны з задавальненнем размаўлялі з бібліятэкарамі і перадалі ў дар чытачам Салігоршчыны свае кнігі. Міхаіл Сліва падпісаў кнігу сатыры і гумару «Кума з Аўстрыі», Уладзімір Харошка падараваў кнігі «Всему есть время», а для маленькіх чытачоў стане падарункам выданне Алены Брыцкай «Страна детства».
Добры настрой, святочную атмасферу стварала шоу мыльных бурбалак, арганізаванае ў межах бібліятэчнай пляцоўкі.

Прочитано 394 раз Последнее изменение Среда, 08 Сентябрь 2021 11:21

Медиа

Галерея изображений

223710, ул. Коржа,4
г. Солигорск, Минская область,  Республика Беларусь
тел.: (80174) 231642, 231371
факс: (80174) 234165, 231490
E-mail: sol_bib_adm@tut.by, sol_obm@tut.by