Суббота, 05 Март 2016 09:08

Валянціна Аколава

Оцените материал
(8 голосов)

Аколава Валянціна (25.07.1954 – 24.12.2013, нарадзілася ў вёсцы Мазуршчына Салігорскага раёна Мінскай вобласці)
Пасля заканчэння Полацкай музычна-педагагічнай навучальні імя Ф.Скарыны працавала настаўніцай у Ветрынскай школе-інтэрнаце Полацкага раёна (1973-1977), метадыстам Наваполацкага Палаца культуры нафтавікоў (1977), карэспандэнтам шматтыражнай газеты «Знамя новостройки» трэста № – 16 «Нафтабуд» (1977-1978), у рэдакцыі радыёвяшчання Наваполацкага вытворчага аб'яднання «Палімір» (1979-1980). У 1980 г. завочна скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1981-1986 гг. працавала ў выдавецтве «Юнацтва», у 1987-1988 гг. - літкансультантам газеты «Знамя юности».
Першыя вершы надрукавала ў 1968 г. (салігорская газета «Шахцёр»). Адзін з аўтараў паэтычнага зборніка «Сцяжына» (1983). Аўтар зборнікаў паэзіі «За тым лугам зеляненькім» (1987), «Вяртанне ў заўтра» (1990), «Я люблю сваю Белую Русь» (1990), а таксама паэмы-п'есы «Палачанка Інгрэна, альбо Вяртанне Скарыны» (1990). Асобныя вершы пакладзены на музыку.
Выступае як перакладчык з рускай, украінскай і славацкай моў.



Творы Валянціны Аколавай:

1. Аколава, В.В. Ад гнету рэчаў уцякаю...: вершы / В.В. Аколава // Полымя. - 1984. - №10.
2. Аколава, В.В. Бараўлянскае лета / В.В. Аколава // Дзень паэзіі-91. – Мінск, 1991. - С. 13.
3. Аколава, В.В. Бацькава забарона/ В.В. Аколава // Дзень паэзіі - 88. – Мінск, 1988. - С.9-10.
4. Аколава, В.В. Вершы / В.В. Аколава // Маладосць. - 1998. - №4. - С. 39.
5. Аколава, В.В. Вершы / В.В. Аколава // Дзень паэзіі - 83. – Мінск, 1983. - С. 189.
6. Аколава, В.В. Вершы / В.В. Аколава // Дзень паэзіі - 90. - Мінск, 1990. - С. 20-21.
7. Аколава, В.В. Вяртанне ў заўтра: лірыка / В.В. Аколава. - Мінск: Маст. літ., 1990. - 238 с.
8. Аколава, В.В. Дзе прыпынак? Спыніцеся, весны!...: вершы / В.В. Аколава // Дзень паэзіі-83.-Мінск, 1983.

9. Аколава, В.В. Для памяці вузельчык завяжу...: верш / В.В. Аколава // Дзень паэзіі-82. – Мінск, 1982.
10. Аколава, В.В. Жнівень: вершы / В.В. Аколава // Маладосць. - 1983. - №1.
11. Аколава, В.В. 3 лірычнага сшытка: вершы / В.В. Аколава // Маладосць. - 1982. - №3.
12. Аколава, В.В. Зачем? Планету губит СПИД: детская фонотека «XXI рождается век» / В.В. Аколава. – Минск: Студия «Рекорд», 1998.
13. Аколава, В.В. За тым лугам зеляненькім: лірыка / В.В. Аколава. - Мінск, 1987.
14. Аколава, В.В. Забуянь, лістапад! Над радзімай вятры...: вершы / В.В. Аколава // Дзень паэзіі-81.- Мінск, 1981.
15. Аколава, В.В. Зорка першая на зары: вершы / В.В. Аколава // Маладосць. - 1979. - №6.
16. Аколава, В.В. Машэраўскi вальс...: первый муз. альбом Кати Дудич и В.Аколовой / В.В. Аколава . - Мінск: Студия "Рекорд", 1998.
17. Аколава, В.В. Матулін кут: вершы / В.В. Аколава // Маладосць. - 1980. - №8.
18. Аколава, В.В. Пайду пад Заглінава маленькім бродам...: вершы / В.В. Аколава // Полымя. - 1985. - №8.
19. Аколава, В.В. Перасяленцы / В.В. Аколава // Калійшчык Салігорска. - 1991. - 19 красавіка.
20. Аколава, В.В. Полынный май / В.В. Аколава // Неман. - 1988. - №11. - С. 3.
21. Аколава, В.В. Пошукі і пераезды...: вершы / В.В. Аколава // Дзень паэзіі-84. – Мінск, 1984.

22. Аколава, В.В. Радзіма: вершы / В.В. Аколава // Полымя. - 1982. - №3.
23. Аколава, В.В. Случанка / В.В. Аколава.- Мінск: Студия "Рекорд", 1998.
24. Аколава, В.В. Случарыны: кнiга паэзii / В.В. Аколава. - Мінск: "Полыя", 1994. - 432с.
25. Аколава, В.В. Чарнобыльская муза: лiтаратурная фанатэка.Тэатр паэзii i песнi В.Аколавай / В.В. Аколава.- Минск: Студия "Рекорд", 1998.
26. Аколава, В.В. Я люблю сваю Белую Русь... / В.В. Аколава. - Мінск, 1990.

 

Пераклады Валянціны Аколавай:

1. Асадчук, П. У кожнага свая турбота. Кветкі ў травах. Белы свет: вершы / П.У. Асадчук; пераклад з укр. Валянціны Аколавай // Ад круч дняпроўскіх. – Мінск, 1984.
2. Вайнілайціс, М. У твой дзень нараджэння. Ураджай: вершы / М. Вайнілайціс; пераклад з літ. Валянціны Аколавай // Бурштынавыя пацеркі. – Мінск, 1984.
3. Добры дзень, дарагія сябры! / прадмова ; пераклад з укр. Валянціны Аколавай // Ад школьнага парога... – Мінск, 1985.
4. Кастэнка, Л. Саборы, Лаўры, Калізеі. Фалынывае шчасце ў пошуках славы. Сучасная баркарола / Л. Кастэнка; пераклад з укр. Валянціны Аколавай // Маладосць. - 1982. - №12.
5. Кірпа, Г. Летам: вершы/ Г. Кірпа; пераклад з укр. Валянціны Аколавай // Ветразь. – Мінск, 1985.
6. Пушкін, Аляксандр. Яўгеній Анегін (Урывак) / Аляксандр Пушкін, пераклад з рускай мовы Валянціны Аколавай // Полымя. – 2016. - №2. – С.98-100.
7. Рубцоў, М. Родная вёска. Пра каго шумяць сябры мае, паэты. Бярозы: вершы/ М.Рубцоў; пераклад з укр. Валянціны Аколавай // Маладосць. – 1982. - №12.

 

Аб жыцці і творчасці В.Аколавай:

 

1. Аколава Валянціна Валянцінаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т./ рэдкал. Г.П.Пашкоў і інш. - Мінск: БЕЛТА, 2004. - Т.1. - С. 493.

2. Аколава Валянціна // Беларускія пісьменнікі: біябібліягр. слоўн. У 6 т. / рэдкал. І.Э.Багдановіч і інш.- Мінск: БелЭн, 1992. - Т. 1. - С. 51-52.

3. Аколава Валянціна //Беларускія пісьменнікі (1917-1990): даведнік / склад. А.К. Гардзіцкі. - Мінск: Маст. літ., 1994. –С.11.

4. Аколава Валянціна Валянцінаўна // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Салігорскага раёна . - Мінск: БЕЛТА, 2004. - С. 493.

5. Алейчанка, Юлія. Чаго баішся болей?// Полымя. – 2016. - №2. – С.98-100.
Аб перекладнай дзейнасці В.Аколавай

6. Вяртанне ў заўтра: рэкаменд. бібліягр. дапаможнік, прысвеч. 50-годдзю з дня нараджэння В.Аколавай /Даведачна-бібліяграфічная служба; склад. В.А.Марыніч, С.В.Сцяцэнка . – Салігорск, Салігорская раённая цэнтральная бібліятэка, 2004 . – 12с. - (Нашы землякі).

7. Масакоўскі, У. Любоў і годнасць, годнасць і давер.../ Уладзімір Масакоўскі // Строитель Солигорска. – 2014. – 24 января. – С.5.

8. Масакоўскі, У. Случанская паэтка / Уладзімір Масакоўскі // Шахцёр. – 2014. – 16 студзеня. – С. 20.
Аб жыцці і творчасці Салігорскай паэтэсы.

9. Победа Солигорской поэтессы // Шахцёр. – 2010. – 14 студзеня. – С. 4.
10. Сярых, В. Дзве Валянціны: [успаміны]/ Валянціна Сярых // Полымя. – 2016. - №2. – С.96-97.
Успамін піяністкі, кампазітара Валянціны Сярых аб паэтэсе Валянціне Аколавай
11. http://slovo.ws/bio/bel/01/0006.html

Прочитано 3916 раз Последнее изменение Среда, 19 Февраль 2020 16:37
Другие материалы в этой категории: Юлія Новік »
223710, ул. Коржа,4
г. Солигорск, Минская область,  Республика Беларусь
тел.: (80174) 231642, 231371
факс: (80174) 234165, 231490
E-mail: sol_bib_adm@tut.by, sol_obm@tut.by