Четверг, 07 Апрель 2016 09:09

Леанід Якубовіч

Оцените материал
(2 голосов)

Якубовіч Леанід Яўгенавіч, (21.3.1948—8.6.1970, нарадзіўся ў в. Радкава Салігорскага раёна Мінскай вобласці). Беларускі паэт. Вучыўся завочна на факультэце журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта.

Працаваў паштальёнам у в.Чапялі, машыністам пад’ёма рудніка 2-га Салігорскага калійнага камбіната (1965-1967), у салігорскай раённай газеце “Шахтёр” (1967-1969) і падземным ствалавым у шахце гэтага ж 2-га СКК (1968-1970).
Першы верш надрукаваў у 1965 г. (газета “Чырвоная змена”). Вершы ўключаліся ў калектыўныя зборнікі “Рунь” (1970), “Універсітэт паэтычны” (1971). У 1979 выйшаў зборнік вершаў “Я з вамі, вёсны”. Паэзія Якубовіча вызначаецца любоўю да чалавека, адчуваннем уласнай адказнасці перад Радзімай. Яму прысвяцілі вершы Н.Гілевіч “Неадкрытыя зоркі паэта”, Я.Янішчыц “Салаўі”, Н.Мацяш “На магілу Леаніда Якубовіча”.
Трагічна загінуў у шахце 8.06.1970 г.


Творы Леаніда Якубовіча:


Творы, якія адзначаны * не знаходзяцца ў фондах бібліятэк Салігорска і Салігорскага раёна
1. Якубовіч, Л. Вершы /Леанід Якубовіч // Калійшчык Салігорска. – 1994. – 2 ліпеня.
2. *Якубовіч, Л. Вершы / Леанід Якубовіч// Універсітэт паэтычны. – Мінск,1971. – С.219-221.
3. Якубовіч, Л. Горада я лепшага не знаю: верш / Леанід Якубовіч // Салігорскі веснік. – 1999. – 12 чэрвеня.
4. Якубовіч, Л. Гэта каханне...: апавяданне / Леанід Якубовіч // Салігорскі веснік. – 1999. – 12 чэрвеня.
5. Якубовіч, Л. Зайздройсце: верш / Леанід Якубовіч // Салігорскі веснік. – 1993. – 9 мая.
6. Якубовіч, Л. Лірыка: верш / Леанід Якубовіч // Шахцер. – 1968. – 2 кастр.
7. Якубовіч, Л. Навагодні прыём у Дзеда Мароза: верш / Леанід Якубовіч // Шахцер. – 1968. – 1 студзеня.
8. Якубовіч, Л. О Беларусь! Старонка дарагая...: верш / Леанід Якубовіч // Строитель Солигорска. – 2011 . – 2 сентября. – С.5.
9. Якубовіч, Л. “О Беларусь!”; “Мацярынскі наказ”; “Жаданне”; “Чалавеку”: вершы / Леанід Якубовіч // Шахцер. – 2000. – 6 чэрвеня.
10. Якубовіч, Л. Пад месяца вечным святлом: верш / Леанід Якубовіч// Шахцер. – 1968. – 6 чэрвеня.
11. Якубовіч, Л. Палескі край: верш / Леанід Якубовіч// Шахцер. – 1968. – 10 снежня.
12. Якубовіч, Л. Снег успамінаў: верш / Леанід Якубовіч// Шахцер. – 1968. – 29 мая.
13. Якубовіч, Л. Чалавеку: верш / Леанід Якубовіч// Салігорскі веснік. – 1993. – 19 мая.
14. Якубовіч, Л. Шлях да майстэрства, шлях у паэзію: вершы / Леанід Якубовіч// Шахцер. – 1968. – 23 кастрычніка.
15. Якубовіч, Л. Я з вамі, вёсны...: вершы / Леанід Якубовіч .- Мінск: Маст. літ., 1979.- 80с.

 

Аб жыцці і творчасці Леаніда Якубовіча:

 

1. Афанасьеў, А. Застаўся жыць у вершах / А. Афанасьеў // Шахцёр.- 1988. – 25 чэрвеня.

2. Баравік, М. Памяці Леаніда Якубовіча / М.Баравік // Шахцёр. – 2000. – 6 чэрвеня.

3. Вальшакова, Ю. Паэт з шахты / Юлія Вальшакова // Сельская газета. – 2014 . –5 апреля. – С.29.

4. Жуковіч, В. Памяці Лёні Якубовіча /В. Жуковіч // Калийщик Солигорска. – 1990. – 26 января.

5. *Зенава, Г. Крылы-вершы Леаніда Якубовіча/ Галіна Зенава // Роднае слова. – 2008 . – №11. – С.27-29.

6. Зубарева, Н. Навсегда остался молодым / Наталья Зубарева // Строитель Солигорска. – 2013 . – 19 апеля. – С.5.

7. Кур’ян, А. Два вершы з аўтографам / А. Кур’ян // Калійшчык Салігорска. – 1994. – 11 чэрвеня.

8. Леанід Якубовіч // Беларускія пісьменнікі (1917-1990): даведнік / склад. А.К. Гардзіцкі. - Мінск: Маст. літ., 1994. –С.632.

9. Леанід Якубовіч: да 40-годдзя з дня нараджэння // Шахцёр. – 1988. – 22 сакавіка.

10. Масакоўскі, У. А каханне было такім шчырым...: з успамінаў пра паэта Л.Якубовіча / Уладзімір Масакоўскі // Калийщик Солигорска. – 1991. – 2 августа.

11. Масакоўскі, У. 22 вясны Леаніда Якубовіча / Уладзімір Масакоўскі // Лидер-пресс. – 2015 . – 15 июля. – С.5.

12. Масакоўскі, У. У вялікім сяброўстве / Уладзімір Масакоўскі // Строитель Солигорска. – 2014 . – 14 февраля. – С.5.

13. Мінюковіч, В. Памятаем і чытаем: паэт Леанід Якубовіч з в. Радкава Салігорскага раёна /В. Мінюковіч // Шахцёр. – 2003. – 28 сакавіка.

14. *Мацюкевіч, М. На узлёце мары: жыццё і творчасць паэта Леаніда Якубовіча (1948-1970) / М. Мацюкевіч // Роднае слова. – 1998 . – №3. – С.173-178.

15. О Беларусь! Старонка дарагая!: да 40-годдзя з дня нараджэння Леаніда Якубовіча // Калийщик Солигорска. – 1988. – 18 марта.

16. Паўлюц, Н. “Я з вамі весны!..”/ Наталля Паўлюц // Строитель Солигорска. – 2009 . – 3 июля. – С.5.

17. Чаркоўская, В. У бібліятэцы ўспаміналі земляка- паэта / Варвара Чаркоўская // Лидер-пресс. – 2013. – 10 апреля. – С.8.

18. Якубовіч Леанід // Беларускія пісьменнікі: біябібліягр. слоўн.: У 6 т./ пад рэд.А.В. Мальдзіса. – Мінск: БелЭН, 1993. – Т. 6. – С.485-486.

 

Прочитано 3549 раз Последнее изменение Четверг, 26 Октябрь 2017 12:46
Другие материалы в этой категории: « Валянціна Бабко-Аляшкевіч Леанід Шырын »
223710, ул. Коржа,4
г. Солигорск, Минская область,  Республика Беларусь
тел.: (80174) 231642, 231371
факс: (80174) 234165, 231490
E-mail: sol_bib_adm@tut.by, sol_obm@tut.by