Среда, 15 Июнь 2016 14:47

Анатоль Крывіцкі

Оцените материал
(1 Голосовать)

Крывіцкі Анатоль Аляксандравіч нарадзіўся ў гарадскім пасёлку Крушае, на Магілёўшчыне. Пасля заканчэння сярэдняй школы паступіў на гісторыка-геаграфічны факультэт Магілёўскага педінстьтута. Пасля вучобы служыў у Савецкай Арміі. Потым працаваў настаўнікам на Магілёўшчыне.
У 1965 годзе пераехаў у Салігорск. Быў на камсамольскай рабоце ў шахтабудаўнічым упраўленні, настаўнікам у ГПТВ-72, некаторы час працаваў у раённай газеце "Шахцёр".
Працяглы час працуе ў сярэдняй школе №6 г. Салігорска.
Пісаць пачаў у студэнцкія гады. Друкаваўся ў мясцовым і рэспубліканскім друку: часопісах "Полымя", "Мападосць", "Вожык", "Работіца і сялянка", газетах: "Звязда", "Чырвоная змена", "Мінская праўда" і інш.
Змяшчаліся творы ў кнігах "Партызаны, партызаны", 'Гары, агонь кастрычніка", у "Днях паэзіі" 70-80-х гадоў.
Узнагароджаны бронзавым медалём на маладзёжна-творчым конкурсе паэтаў Мінскай вобласці ў 70-х гадах.
Анатоль Крывіцкі—аўтар паэтычнага зборніка "Давер", які выйшаў у выдавецтве "Мастацкая літараіура"(у анталогіі "Нашчадкі") у мінулыя гады.
Асноўным зместам паэмы і вершаў Анатоля Крывіцкага з'яўляецца працоўны чалавек і яго здзяйсненні: геолагі, шахцёры, будаўнікі маладога горада беларускіх гарнякоў — Салігорска. Іх адухоўленасць у імкненні да высакароднай мэты — зрабіць наша жыццё змястоўным, насычаным прыгажосцю і веліччу спраў.
Звяртаецца аўтар і да тэмы кроўнага радства з зямлёй бацькоў, з яе гісторыяй, з верай у дабрыню і прызначэнне чалавека на зямлі.
Анатоль Крывіцкі — паэт самабытны, сваеасаблівы, цікавы. Яго паэзія дала расткі на Салігоршчыне, удасканальвалася і сталела сумесна з развіццём горада шахцёраў. Анатоль Крывіцкі сваім сэрцам, чуллівай душой успрымае веліч здзейсненых падзей і ўвасабляе іх у паэтычныя радкі. Магчыма, каму-небудзь здасца ягоная паэзія невытанчаннай, але яна пранізана праўдзівасцю, гістарычнай сутнасцю, уменнем паказаць жыццё такім, якім пабачыў і адчуў яго аўтар.
Зборнік паэзіі Анатоля Крывіцкага шматвобразны, з удалымі паэтычнымі знаходкамі, зразумелы для ўспрыняцця чытачом.

Васіль Когут,
член Саюза беларускіх пісьменнікаў


 

Творы Анатоля Крывіцкага:

 

Крывіцкі, А. Абеліскі: верш / Анатоль Крывіцкі // Шахцёр . – 1969. – 9 мая.
Крывіцкі, А. Адасабленне: верш / Анатоль Крывіцкі // Шахцёр . – 1993. – 26 лістапада.
Крывіцкі, А. Адказнасць: верш / Анатоль Крывіцкі // Шахцёр . – 1984. – 3 студзеня.
Крывіцкі, А. Аляксею Кулакоўскаму: верш / Анатоль Крывіцкі // Калийщик Солигорска . – 1988. – 9 декабря.
Крывіцкі, А. Балада пра зерне: верш / Анатоль Крывіцкі // Калийщик Солигорска . – 1989. – 3 ноября.
Крывіцкі, А. Барсук-гаспадарнік: верш / Анатоль Крывіцкі // Салігорскі веснік . – 2000. – 7 сакавіка.
Крывіцкі, А. Бацькаўшчына: верш / Анатоль Крывіцкі // Строитель Солигорска . – 2011. – 2 сентября.
Крывіцкі, А. Беларускія Хатыні: верш / Анатоль Крывіцкі // За коммунистический труд . – 1979. – 3 июля.
Крывіцкі, А. Беларусь; Я еду у вёску: вершы / Анатоль Крывіцкі // Шахцёр. – 1969. – 3 верасня.
Крывіцкі, А. Ветэраны: верш / Анатоль Крывіцкі // Шахцёр. – 1983. – 19 лістапада.
Крывіцкі, А. Вясновае: верш / Анатоль Крывіцкі // Шахцёр. – 1984. – 7 ліпеня.
Крывіцкі, А. Гарызонты Салігорска: верш / Анатоль Крывіцкі // Шахцёр . – 1969. – 19 красавіка.
Крывіцкі, А. Глыбіня: паэма, вершы / Анатоль Крывіцкі. - Слуцк: ВКФ "ДЗІВА", 1998. - 66 с.
Кривицкий, А. Детям: стих/ Анатолий Кривицкий // Лидер-пресс . – 1999. – 22 апреля.
Крывіцкі, А. Друць: верш / Анатоль Крывіцкі // Шахцёр . – 1985. – 21 снежня.
Крывіцкі, А. Жаданне; Беларуская мова: вершы / Анатоль Крывіцкі // За коммунистический труд . – 1968. – 28 декабря.
Крывіцкі, А. Жаба: байка / Анатоль Крывіцкі // Шахцёр . – 1968. – 3 студзеня.
Крывіцкі, А. Загартоўка: верш / Анатоль Крывіцкі // Шахцёр . – 1969. – 30 красавіка.
Крывіцкі, А. Зіма: верш / Анатоль Крывіцкі // Шахцёр . – 1978. – 28 студзеня.
Крывіцкі, А. Зімовы эцюд: верш / Анатоль Крывіцкі // Шахцёр . – 1968. – 5 сакавіка.
Крывіцкі, А. Індык: верш / Анатоль Крывіцкі // Салігорскі веснік . – 2000. – 31 мая.
Крывіцкі, А. Каханне: верш / Анатоль Крывіцкі // Салігорскі веснік . – 2001. – 14 лютага.
Крывіцкі, А. Кладка: верш / Анатоль Крывіцкі // Салігорскі веснік . – 2003. – 6 сакавіка.
Кривицкий, А. Лартки: стихотворение / Анатолий Кривицкий // Салігорскі веснік . – 1999. – 6 сакавіка.
Крывіцкі, А. Ліпы: верш / Анатоль Крывіцкі // Шахцёр . – 1985. – 27 ліпеня.
Кривицкий, А. Метла; Котик; Велосипед: стихотворения / Анатолий Кривицкий // Салігорскі веснік . – 1999. – 4 снежня.
Крывіцкі, А. На бураках: верш / Анатоль Крывіцкі // Шахцёр . – 1991. – 15 мая.
Крывіцкі, А. На Друце: верш / Анатоль Крывіцкі // Шахцёр . – 2000. – 5 снежня.
Крывіцкі, А. На паэтычнай арбіце: вершы / Анатоль Крывіцкі // Шахцёр . – 1968. – 16 сакавіка.
Крывіцкі, А. Надзея: верш / Анатоль Крывіцкі // Шахцёр . – 1978. – 15 сакавіка.
Крывіцкі, А. Па роднай сцяжынцы: верш / Анатоль Крывіцкі // Шахцёр . – 1986. – 29 сакавіка.
Крывіцкі, А. Памяць: верш / Анатоль Крывіцкі // Шахцёр . – 1980. – 7 сакавіка.
Крывіцкі, А. Першы снег: верш / Анатоль Крывіцкі // Шахцёр . – 1991. – 1 сакавіка.
Крывіцкі, А. Поле; Зямля: вершы / Анатоль Крывіцкі // Калийщик Солигорска . – 1980. – 12 сентября.
Крывіцкі, А. Пракаветнасць: верш / Анатоль Крывіцкі // Калийщик Солигорска . – 1990. – 26 января.
Крывіцкі, А. Працяг наступлення: верш / Анатоль Крывіцкі // Шахцёр . – 1966. – 27 студзеня.
Крывіцкі, А. Прыцягненне: верш / Анатоль Крывіцкі // Шахцёр . – 1980. – 6 мая.
Крывіцкі, А. Рабінавыя гронкі; Ліставей; Восеньскія фарбы: вершы / Анатоль Крывіцкі // Салігорскі веснік . – 2000. – 11 кастрычніка.
Кривицкий, А. Радуга: стихотворение / Анатолий Кривицкий // За коммунистический труд . – 1968. – 4 июня.
Крывіцкі, А. Роднае слова: верш / Анатоль Крывіцкі // Шахцёр . – 1991. – 24 снежня.
Крывіцкі, А. Родны край: вершы / Анатоль Крывіцкі // Шахцёр . – 1980. – 17 кастрычніка.
Крывіцкі, А. Рэчка: верш / Анатоль Крывіцкі // Шахцёр . – 1984. – 17 сакавіка.
Крывіцкі, А. Салдацкая труба: верш / Анатоль Крывіцкі // Шахцёр . – 1986. – 31 мая.
Крывіцкі, А. Самападман: верш / Анатоль Крывіцкі // Салігорскі веснік . – 1999. – 21 жніўня.
Крывіцкі, А. Смерць партызана: верш / Анатоль Крывіцкі // Шахцёр . – 1984. –19 мая.
Крывіцкі, А. Соль, соль...: верш / Анатоль Крывіцкі // Калийщик Солигорска . – 2005. – 11 лістапада.
Кривицкий, А. Соль: стихотворение / Анатолий Кривицкий // За коммунистический труд . – 1973. – 18 сентября.
Крывіцкі, А. Споведзь; Студзень; Вырай: вершы / Анатоль Крывіцкі // Салігорскі веснік . – 2001. – 26-27 студзеня.
Крывіцкі, А. Стары: верш / Анатоль Крывіцкі // Шахцёр . – 1984. –1 верасня.
Крывіцкі, А. Сумленнасцю ратуйце душы: верш / Анатоль Крывіцкі // Шахцёр . – 1991. –19 студзеня.
Кривицкий, А. Сынок: стихотворение / Анатолий Кривицкий // За коммунистический труд . – 1969. – 25 марта.
Крывіцкі, А. Ты была...: верш / Анатоль Крывіцкі // Шахцёр . – 1992. –18 лютага.
Крывіцкі, А. Час імчыць – не суняць: верш / Анатоль Крывіцкі // Шахцёр . – 1993. – 8 студзеня.
Крывіцкі, А. Чуйнасць: верш / Анатоль Крывіцкі // Лидер-пресс . – 2002. –18 июля.
Крывіцкі, А. Чуйнасць: вершы / Анатоль Крывіцкі. - Мінск: "Дом прэсы", 2001.- 31с.
Крывіцкі, А. Шахцёры; Спадчына; Майстры: вершы / Анатоль Крывіцкі // Шахцёр . – 2000. – 23 мая.
Крывіцкі, А. Яблынька: верш / Анатоль Крывіцкі // Шахцёр . – 1968. –16 ліпеня.

 

Аб жыцці і творчасці Анатоля Крывіцкага:

 

Когут, В. Цяжкі шлях паэзіі: Паэзія А.Крывіцкага / В. Когут // Шахцёр. – 2002. – 21 мая.
Пра соль ён сказаў па свойму: Анатоль Крывіцкі // Калійшчык Салігорска. – 1994. – 21 мая.
Пра соль ён сказаў па свойму: рэкамендацыйны бібліяграфічны дапаможнік, прысвечаны Анатолю Крывіцкаму / Даведачна-бібліяграфічная служба; склад. С.В. Сцяценка, В.А. Марыніч. – Салігорск: Салігорская РЦБ, 2016. – 12с. – (Нашы землякі).
“Чуйнасць” – кніга нашага земляка: Анатоль Крывіцкі // Салігорскі веснік. - 2002. – 21 сакавіка.
Ярмалінская, Н. Светлай памяці Анатоля Крывіцкага / Н.Ярмалінская // Салігорскі веснік. – 2003. – 29 мая.

Прочитано 3278 раз Последнее изменение Среда, 25 Октябрь 2017 08:40
Другие материалы в этой категории: « Мікола Корзун Аляксей Кулакоўскі »
223710, ул. Коржа,4
г. Солигорск, Минская область,  Республика Беларусь
тел.: (80174) 231642, 231371
факс: (80174) 234165, 231490
E-mail: sol_bib_adm@tut.by, sol_obm@tut.by