Среда, 15 Июнь 2016 15:33

Аляксей Кулакоўскі

Оцените материал
(3 голосов)

Кулакоўскі Аляксей Мікалаевіч

(24.12.1913 —09.04.1986)

Аляксей Мікалаевіч Кулакоўскі нарадзіўся 24 снежня 1913 года ў вёсцы Кулакі Старобінскага (цяпер Салігорскага) раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям'і. Бацькі яго ўвесь час жылі ў вёсцы, да Савецкай улады мелі 3 дзесяціны зямлі. У 1924 годзе іх гаспадарцы прырэзалі яшчэ 3 гектары, і справа палепшылася - сям'я стала лічыцца серадняцкай. У 1930 годзе бацькі ўступілі ў калгас.
Скончыў пачатковую школу, некаторы час памагаў бацькам па гаспадарцы. У 1924 годзе здаў экзамены ў 5 клас сямігодкі, але далей вучыцца не выдалася, бо школа была далека ад вёскі. Трэба было наймаць кватэру ў горадзе, вазіць туды харчаванне, а бацькі не маглі дапамагаць. Таму А.Кулакоўскі працаваў у гаспадарцы. У 1929-1930 гг. займаўся ў Рагачоўскай прафшколе, пасля заканчэння якой некалькі месяцаў узначальваў арцель бондараў у Касцюковіцкім раёне. Потым супрацоўнічаў у лімавіцкай раённай газете “Камуна” (1931-1934), быў адказным сэкратаром жлобінскай газеты “Шлях сацыялізма” (1934), намеснікамзагадчыка аддзела сельскай моладзі ў рэдакцыі “Чырвонай змены”. У 1936-1939 гг. вучыўся ў Мінскім настаўніцкім інстытуце, пасля заканчэння якога быў выкладчыкам мовы і літаратуры ў Цяцерынскай школе Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці. Увосень таго ж года яго прызвалі на службу ў Савецкую Армію. У час Вялікай Айчыннай вайны быў камандзірам узвода, камандзірам роты, удзельнічаў у баях. Быў тройчы паранены. У 1953-1958 гг. рэдагаваў часопіс “Маладосць”.
Пісаць пачаў яшчэ да вайны, друкаваў у газеце нарысы, замалёўкі. Але сталай літаратурнай працай заняўся пасля дэмабілізацыі. Першае апавяданне “Мой сын” было смешчана ў вераснёўскім нумары часопіса “Беларусь” (1945). У 1947 г. выйшаў у свет зборнік апавяданняў “Сад”. Былі выдадзены кнігі: аповесць “Гартаванне” (1949), зборнік апавяданняў “Новыя сустрэчы” і кніжка апавяданняў для дзяцей “На возеры” (1950), зборнік апавяданняў і аповесцей “Хораша ўзыходзіць сонца” (1952). У аповесці "Дабрасельцы" выкрыў дэмагогаў і кар'ерыстаў, за што паплаціўся пасадай галоўнага рэдактара часопіса "Маладосць".
Аповесць "Мы тут жывем" прысвяціў будаўнікам Салігорска. Да праблемы суадносін урбанізацыі і традыцыйных маральных устояў пісьменнік звярнуўся ў цыкле апавяданняў "Салігорскія эцюды" (1953-1958). У кніге "Родныя шыроты" – з мешчана дакументальную аповесць з аднайменнай назвай, якую Аляксей Кулакоўскі прысвяціў салігорцам, будаўнікам, шахцерам, учарашнім калгаснікам. Раман "Васількі" таксама пра беларускіх шахцёраў.
Раман “Расстаёмся ненадоўга” (1955), “Незабыўнае рэха” (1956), апавяданні і аповесць “Нявестка”, якая стала прыкметнай з'явай у літаратурна-грамадскім руху, які пачаўся ў другой палове 1950-х гадоў, давала бой розным чыноўнікам-кіраўнікам. Па матывах аповесці драматург Андрэй Макаёнак напісаў кінасцэнарый мастацкага фільма “Шчасце трэба берагчы” – пастаўлены ў 1958 годзе.
Із пад яго пяра вышлі ў свет аповесці “Да ўсходу сонца” (1957) і “Тут я жыву” (1960), раман “Сустрэчы на ростанях” (1962), зборнік апавяданняў і аповесцей “Першае чаканне” (1965), аповесць “Расце мята пад акном” (1966), збор прозы “Чыстая мураўка” і “Твой шлях перад табою” (1968).
Самым значным творам за чвэрць стагоддзя творчага шляху А. Кулакоўскага стала дылогія - раманы "Расстаемся ненадоўга" і "Сустрэча на ростанях". Пісаў яе празаік больш за 10 гадоў.
На радзіму А.Кулакоўскага неаднойчы прыязджаў Іван Шамякін. Пісьменнік і сам наведваўся ў родную вёску штомесяц, калі не часцей. На яго вачах рос Салігорск, адбываліся змены ў псіхалогіі людзей. I ў друку з'яўляюцца нарысы А.Кулакоўскага пра землякоў, якія будуюць калійныя камбінаты і новы горад - у прыватнасці нарысы "Зоркі салігорскія", "Салігорцы" і аповесць "Тут я жыву". Творы Кулакоўскага перакладзены на многія замежныя мовы. Багатая перакладчыцкая дзейнасць і самага пісьменніка. Ён перакладаў творы рускіх, узбекскіх, украінскіх пісьменнікаў. Зрабіў літаратурны запіс кнігаі Васіля Іванавіча Казлова, Героя Савецкага Саюза, імя якого носіць адна з вуліц Салігорска - “Людзі асобага складу”. Выдадзена ў 1952 г.
Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, двума ордэнамі “Знак Пашаны” і медалямі. Пахаваны на Мінскіх Усходніх могілках. Заслужаны работнік культуры Беларусі (1974), Слен Саюза Пісьменнікаў Беларусі (1947).

Творы Аляксея Кулакоўскага:

Творы, якія адзначаны * не знаходзяцца ў фондах бібліятэк Салігорска і Салігорскага раёна

Кулакоўскі, А. Збор твораў у 4-х т. / Аляксей Кулакоўскі. — Мінск: Беларусь, 1970. — Т. 1. Апавяданні. — 400 с.
Кулакоўскі, А. Збор твораў у 4-х т. / Аляксей Кулакоўскі. — Мінск: Беларусь, 1970. — Т. 2. Аповесці. — 390 с.
*Кулакоўскі, А. Збор твораў у 4-х т. / Аляксей Кулакоўскі. — Мінск: Беларусь, 1971. Т. 3: Растаемся ненадоўга: Раман. — 384с.
Кулакоўскі, А. Збор твораў у 4-х т. / Аляксей Кулакоўскі. — Мінск: Беларусь, 1971. — Т. 4. Сустрэчы на ростанях: Раман. — 352 с.

Кулакоўскі, А. Выбраныя творы. У 2-х т. / Аляксей Кулакоўскі. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1984. — Т. 1: Раман, аповесці. — 429 с.

Кулакоўскі, А. Выбраныя творы. У 2-х т. / Аляксей Кулакоўскі. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1984. — Т. 2: Раман, аповесці. — 431с.

Кулакоўскі, А. Выбраныя творы / Аляксей Кулакоўскі. — Мінск: Беларуская навука, 2014. — 571с. — (Беларускі кнігазбор).
Кулакоўскі, А. Аповесці і апавяданні / Аляксей Кулакоўскі. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1979. — 496 с. — (Бібліятэка беларускай прозы).
Кулакоўскі, А. Белы сокал: аповесці / Аляксей Кулакоўскі. — Мінск: Юнацтва, 1985. — 301 с.
Кулаковский, А. Белый сокол: повести, рассказы, лирич. заметки / Алексей Кулаковский; пер. с белорус. Т. Горбачёвой. — Москва: Советский писатель, 1988. — 445 с.
Кулакоўскі, А. Васількі: раман / Аляксей Кулакоўскі. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1981. — 238с.
Кулаковский, А. Васильки: роман / Алексей Кулаковский; пер. с белорус. — Москва: Советский писатель, 1983. — 238 с.
Кулаковский, А. Встречи на росстанях: роман / Алексей Кулаковский; пер. с белорус. Е. Мозолькова. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1982. — 325 с.
*Кулакоўскі, А. Высоцкі / Аляксей Кулакоўскі // Беларусь. — 1965. — № 9. — С. 6—9.
*Кулакоўскі, А. Да ўсходу сонца: аповесць / Аляксей Кулакоўскі. — Мінск: Дзяржаўнае выдавецтва БССР. Рэдакцыя мастацкай літаратуры, 1957. — 82 с.

Кулакоўскі, А. Дабрасельцы: аповесць / Аляксей Кулакоўскі. Зона маўчання: аповесць / Сяргей Грахоўскі. — Мінск: Юнацтва, 1996. — 286 с. — (Школьная бібліятэка).
*Кулакоўскі, А. Дабрасельцы: аповесць / Аляксей Кулакоўскі. — Мюнхен: Бацькаўшчына, 1959. — 110 с.

Кулаковский, А. Здесь я живу: повести / Алексей Кулаковский. — Москва: Советский писатель, 1987. — 550 с.

Кулаковский, А. Здесь я живу. Растёт мята под окном: повести / Алексей Кулаковский; пер. с белорус. М. Горбачёва. — Минск: Мастацкая літаратура, 1973. — 351 с. — (Библиотека белорусской повести).
*Кулакоўскі, А. Зоркі салігорскія: нарыс: [аб будаўніках Салігорскага калійнага камбіната] / Аляксей Кулакоўскі. — Мінск: Дзяржаўнае выдавецтва БССР. Рэдакцыя мастацкай літаратуры, 1960. — 22 с.

*Кулаковский, А. К восходу солнца: повесть и роман / Алексей Кулаковский. — Москва: Воениздат, 1964. — 144 с. — (Библиотека солдата и матроса).
*Кулакоўскі, А. На возеры: апавяданні / Аляксей Кулакоўскі. — Мінск: Дзяржаўнае выдавецтва БССР. Рэдакцыя мастацкай літаратуры, 1950. — 34 с.

*Кулакоўскі, А. На Случчыне гараць капры: нарыс [аб Салігорску і яго людзях] / Аляксей Кулакоўскі // Полымя. — 1960. — № 10. — С. 108—115.
Кулакоўскі, А. Незабыўнае рэха: раман / Аляксей Кулакоўскі. — Мінск: Дзяржаўнае выдавецтва БССР. Рэдакцыя мастацкай літаратуры, 1956. — 203 с.
*Кулакоўскі, А. Некалькі разваг і меркаванняў/ Аляксей Кулакоўскі // ЛіМ. —1971. —10 снежня.
*Кулакоўскі, А. Першае чаканне: салігорскія этюды, аповесці / Аляксей Кулакоўскі // ЛіМ. —1963. —29 лістапада.
Кулакоўскі, А. Першае чаканне: салігорскія эцюды: аповесці / Аляксей Кулакоўскі. — Мінск: Беларусь, 1965. — 237 с.
*Кулакоўскі, А. Першы нумар/ Аляксей Кулакоўскі // Маладосць. — 1988. — № 2.
Кулаковский, А. Повести и рассказы / Алексей Кулаковский. — Минск: Художественная литература, 1958. — 429 с.
Кулаковский, А. Повести и рассказы / Алексей Кулаковский; перевод с белорусского, вступ. сл. С. Андреюка. — Минск: Мастацкая літаратура, 1991. — 447 с. — (Белорусская проза).
Кулаковский, А. Расстаёмся ненадолго: роман / Алексей Кулаковский. — Мінск: Дзяржаўнае выдавецтва БССР. Рэдакцыя мастацкай літаратуры, 1955. — 393 с.
Кулаковский, А. Расстаемся ненадолго: роман / Алексей Кулаковский; пер. с белор. В. Рудовой, Р. Ерохина. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1977. — 351 с. — (Белорусский роман).
Кулакоўскі, А. Родныя шыроты: аповесці і апавяданні / Аляксей Кулакоўскі. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1978. — 222 с.

*Кулакоўскі, А. Салігорскія навіны / Аляксей Кулакоўскі // Работніца і сялянка. — 1964. — № 1. — С. 4—5.
*Кулаковский, А. Солигорские встречи: очерк / Алексей Кулаковский // Агитатор.— 1964. — № 13. — С. 56—58.
*Кулаковский, А. Солигорцы / Алексей Кулаковский // Звезда. —1964. —№ 7. — С. 158—169.
Кулакоўскі, А. Сустрэчы на ростанях: раман / Аляксей Кулакоўскі. — Мінск: Дзяржаўнае выдавецтва БССР. Рэдакцыя мастацкай літаратуры, 1962. — 412 с.
*Кулакоўскі, А. Сцежкі зведаныя і нязведаныя: раман / Аляксей Кулакоўскі. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1974. — 304 с.
*Кулакоўскі, А. Сэрцы палымяныя...: [на будаўніцтве Салігорскага калійнага камбіната. 3 запісной кніжкі пісьменніка] / Аляксей Кулакоўскі // Мінская праўда. — 1959. — 26 снежня.
Кулакоўскі, А. Твой шлях перад табою: аповесці і апавядані / Аляксей Кулакоўскі; прадм. С. А. Гусака. — Мінск: Народная асвета, 1968. — 188 с. — (Школьная бібліятэка).
Кулаковский, А. Тропы хоженые и нехоженые: роман / Алексей Кулаковский; пер. с белорус. М. Горбачёва. — Москва: Советский писатель, 1975. — 293 с.
Кулаковский, А. Тропы хоженые и нехоженые. Растет мята под окном: роман, повесть / Алексей Кулаковский. — Минск: Художественная литература, 1978. — 422 с.

Кулакоўскі, А. Тры зоркі: аповесці / Аляксей Кулакоўскі. — Мінск: Юнацтва, 1988. — 206 с. — (Школьная бібліятэка).
Кулакоўскі, А. Тут я жыву...: аповесць / Аляксей Кулакоўскі. — Мінск: Дзяржаўнае выдавецтва БССР. Рэдакцыя мастацкай літаратуры, 1960. — 172 с.
Кулакоўскі, А. Хораша ўзыходзіць сонца: апавяданні, аповесці / Аляксей Кулакоўскі. — Мінск: Дзяржаўнае выдавецтва БССР. Рэдакцыя мастацкай літаратуры, 1952. — 373 с.
*Кулакоўскі, А. Чыстая мураўка / Аляксей Кулакоўскі // ЛіМ. — 1963. — 29 лістапада.
*Кулакоўскі, А. Чыстая мураўка: апавяданні, гумарэскі / Аляксей Кулакоўскі. — Мінск, 1963. — 46с.

Аб жыцці і творчасці Аляксея Кулакоўскага:

Аляксей Кулакоўскі // Беларускія пісьменнікі (1917-1990): даведнік / склад. А. К. Гардзіцкі. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1994. — С. 310—311.

Аляксей Кулакоўскі // Пicьменнiкi Савецкай Беларусi: кароткi бiябiблiяграфiчны даведнiк. — Miнск, 1970. — С. 206—207.

Аляксей Кулакоўскі: літаратурныя мясціны. Салігорскі раён // Маладосць. — 2015. — № 3. — С.122—124.

Аляксей Кулакоўскі: таленты Салігоршчыны // Салігорскі веснік. — 1993. — 1 снежня.

Андраюк, С. А. Вывяраючы жыццём: літ.-крытыч. артыкулы [Аляксей Кулакоўскі] / С. А. Андраюк. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1976. — С. 224.

*Андраюк, С. А. Жыццё. Літаратура. Героі: [Аляксей Кулакоўскі] / С. А. Андраюк. — Мінск: Навука і тэхніка, 1973. — С. 12—19.
Андраюк, С. Талент неспакойны, чулы: літаратурны партрэт А. Кулакоўскага / С. Андраюк // Роднае слова. — 1993. — № 12. —С. 5—11.
Баявы шлях пісьменніка: [Аляксей Мікалаевіч Кулакоўскі] // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Салігорскага раёна. — Мінск, 2004.—С. 496—497.
*Беларуская савецкая проза: апавяданне і нарысы: [Аляксей Кулакоўскі]. — Мінск: Навука і тэхніка, 1971. — С. 106—108; 114—116;119—121; 132—135; 207; 246.
*Беларуская савецкая проза: раман і аповесць [Аляксей Кулакоўскі]. — Мінск: Навука і тэхніка, 1971. — С. 228—229; 238; 240—241; 294—295; 326—327; 340—341.
Беларускія пісьменнікі — юбіляры 2003 года: метадычныя парады да 90-годдзя з дня нараджэння А. М. Кулакоўскага (1913—1986) / склад. Н. У. Балукова, рэд. М. У. Лыка // Мінская абласная бібліятэка . — Мінск, 2003 . —13с.
Бруй, Л. Летапісец горада: да 70-годдзя з дня нараджэння А. М. Кулакоўскага / Л. Бруй // Шахцер. —1998. — 24 снежня.

*Вацінава, С. “Маладосць” Кулакоўскага / Святлана Воцінава // ЛіМ. — 2014. — 3 студзеня.
*Герцовіч, Я. Вайна і мір у творах Аляксея Кулакоўскага / Я. Герцовіч // Творчае крэда. — Мінск, 1970. — С.118—148.
Гусак, С. Аляксей Кулакоўскі: крытыка-біяграфічны нарыс / С. Гусак. — Мінск: Беларусь, 1967. — 262с.
Гусак, С.А. На галоўным напрамку / С.А. Гусак // Кулакоўскі, А. Твой шлях перад табою. — Мінск: Народная асвета, 1968. — (Школьная бібліятэка).

24 снежня — 90 год з дня нараджэння А. М. Кулакоўскага (1913-1986), пісьменніка // Новыя кнігі. — 2003. — № 10. — С. 2—4.
*Дзюбайла, П. Беларускі раман аб Вялікай Айчыннай вайне:[ Аляксей Кулакоўскі]. — Мінск, 1964. — С. 154—156.
Жураўлеў, В. П. Дыялог паміж "Я" і "Мы" у працэсе пошуку ісціны: [Аляксей Кулакоўскі] / В. П. Жураўлеў // На шляху духоўнага самасцвярджэння. — Мінск, 1995. — С. 19—20.

Жураўлеў, В. Пракладаць дарогу праўдзе: творчасць А. М. Кулакоўскага/ В. Жураўлеў // Полымя. — 1998. — № 3. — С. 273.
Палтаран, В. С. 3 любоўю і спачуваннем да чалавека: [Аляксей Кулакоўскі] // Палтаран, В. С. Чалавек на вятрах часу. — Мінск, 1989. — С. 296—303.
Карнялюк, К. 3 таленавітай вескі Кулакі: [Аляксей Кулакоўскі] / К. Карнялюк // Шахцер. — 1997. — 12 верасня.

*Казлоў, В. Людзі асобага складу / В. І. Казлоў: літ. запіс А. Кулакоўскага. — Минск: Дзяржаўнае выдавецтва БССР. Рэдакцыя мастацкай літаратуры, 1958. — 324 с.
*Козлов, В. Верен до конца: мемуары: [Аляксей Кулакоўскі] / В. Козлов. — Москва, 1970.
Кулакоўскі, А. Выбраныя творы ў 2-х тамах: [аб А. Кулакоўскім]. — Мінск, 1984. — Т.2. — С. 392; 233.

Кулакоўскі Аляксей // Беларускія пісьменнікі: біябібліягр. слоўн.: У 6 т./ пад рэд. А.В. Мальдзіса. — Мінск: БелЭН, 1993. — Т. 3. — С. 449—455.

Кулакоўскі Аляксей Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. — Мінск: БелЭн, 2003. — Т. 8. — С. 571—572.

Кулакоўскі Аляксей Мікалаевіч // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Салігорскага раёна. — Мінск, 2004. — С. 496—497.

Кулакоўскі Аляксей Мікалаевіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5 т. / рэдкал.: І.П. Шамякін і інш. — Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя, 1987. — Т. 3. — С. 153—154.

Кулаковский Алексей Николаевич // Минская область: энциклопедия: В 2 т. / редкол.: Л. Ф. Крупец, Г. П. Пашков и др. – Минск: БелЭН, 2007. — Т. 2. — С. 241.

Кулаковский Алексей Николаевич // Республика Беларусь: Энциклопедия: В 6 т. / редкол.: Г. П. Пашков и др. — Минск: БелЭН, 2007. — Т. 4. — С. 343.

Куляшоў, Ф. Людзі і вайна: [Аляксей Кулакоўскі] / Ф. Куляшоў // У дарозе: літ.-крытыч. артыкул. — Мінск, 1988. — С. 131—137.
Лынькоў, М. Літаратура і жыцце: літаратурна-крытычныя артыкулы: [Аляксей Кулакоўскі] / М. Лынькоў. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1978. — С.111.
Марціновіч, А. Гэтыя загадкавыя дабрасельцы: [Аляксей Кулакоўскі] / А. Марціновіч // Сувязь. — Мінск, 1994. — С. 90—113.
Мартинович, А. Слова товарищам, которое я хотел бы сказать на юбилейном вечере: [Аляксей Кулакоўскі] / А. Мартинович // Мележ, И. П. Жизненные заботы: статьи, этюды, интервью . — Москва: Советский писатель, 1980. — 384с.
Мележ, І. Збор твораў у 10-ці тамах: [Аляксей Кулакоўскі] / Іван Мележ. — Мінск, 1983. — Т. 8. — С. 209.
Навуменка, І. Я. Бытавое як мастацкае: [Аляксей Кулакоўскі] / І. Я. Навуменка // Кніга адкрывае свет. — Мінск, 1978. — С. 213—216.
Овчаренко, А. И. Современная белорусская проза (60-70 гг.) : [Аляксей Кулакоўскі] / А. И. Овчаренко // Избранные произведения. В 2-х т. — Москва: Художественная литература, 1986. — Т. 2. Советская литература. — С. 323—328.
Паўлаў, У. Баявы шлях пісьменніка: [Аляксей Кулакоўскі] / У. Паўлаў // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Салігорскага раёна. — Мінск, 2004. — С. 196—197.

*Пашкевич, Н. На эпическом направлении: [Аляксей Кулакоўскі] / Н. Пашкевич. — Москва, 1969. — С. 30—33; 148—204.

*Пяцьдзесят чатыры дарогі: аўтабіяграфіі беларускіх пісьменнікаў: [Аляксей Кулакоўскі]. — Мінск, 1963. — С. 317; 322; 323.

Роднаму краю адданы: рэкамендац. бібліяграф. дапаможнік, прысвечаны 90-годдзю А. М. Кулакоўскага / Даведачна-бібліяграфічная служба; склад. Сцяценка С. В., Марыніч В. А. – Салігорск, Салігорская РЦБ, 2003. — 12с. — (Нашы землякі).

Скрыган, Я. Аповесць пра мужных людзей: [Аляксей Кулакоўскі] // Скрыган, Я. Выбраныя творы ў 2-х тамах. — Мінск, 1975. — Т. 2.
Таленты Салігоршчыны: [аб А. Кулакоўскім] // Салігорскі веснік. — 1993. — 1 снежня.
Шамякін, I. Вопыт, талент, праца // Кулакоўскі, А. Збор твораў у 4-х тамах. — Мінск, 1970. — Т. 1.
*Шамякін, I. Размова з чытачом: [аб А. Кулакоўскім] / Іван Шамякін. — Мінск, 1973. — С. 219; 215—222.
Шкраба, Р. Дэталь і характар: [аб А. Кулакоўскім] / Р. Шкраба // Моваю вобразаў. — Мінск, 1989. — С. 286—296.
*Шкраба, Р. Скарбы: літ.-крыт. артыкулы: [Аляксей Кулакоўскі] / Рыгор Шкраба. — Мінск, 1973. — С.166—175.
Шырын, Л. Роднаму краю адданы: да 75-годдзя з дня нараджэння А. М. Кулакоўскага/ Л. Шырын // Шахцер. — 1998. — 24 снежня.


Успаміны пра А. Кулакоўскага:

Кулакоўскі, М. Слова пра брата / Міхась Кулакоўскі // Маладосць. — 1995. — № 3.— С. 230—244.
Василевич, А. Королищевичи, Королищевичи..: Нехрестоматийные страницы / Алена Василевич; пераклад с бел. В. Машкова // Неман. —1997. — № 4. — С. 179—193.
Городицкнй, А. Встречи / Алексей Городицкнй; пер. бел. Н. Денисовой // Неман. —1998. — № 9. — С. 43—150.

kulakovskiy2

Прочитано 5324 раз Последнее изменение Вторник, 21 Август 2018 15:52
Другие материалы в этой категории: « Анатоль Крывіцкі Максім Лужанін »
223710, ул. Коржа,4
г. Солигорск, Минская область,  Республика Беларусь
тел.: (80174) 231642, 231371
факс: (80174) 234165, 231490
E-mail: sol_bib_adm@tut.by, sol_obm@tut.by