Цадроўскі Ян (03.03.1617—1688) нарадзіўся ў в. Пагост, пісьменнік-мемуарыст, наваградскага падчашага. Пісаў на польскай мове. 3 1642 г. служыў чыноўнікам у радзівілаўскім маёнтку Старая Весь на Падляшшы. У час вайны 1654—1667 гг., калі Мінскае ваяводства было захоплена рускімі войскамі (1655), быў пасланы мінскай шляхтай да цара Аляксея са скаргай на ўціск з боку маскоўскага ваяводы. У 1668 г. браў удзел ва ўзброеным выступленні мінскай шляхты супраць рускіх войскаў, няўдалы вынік якога прымусіў ратавацца ў Слуцку. У 1666 г. з'яўляўся членам і сакратаром камісіі, якую прызначыў Б. Радзівіл для рэвізіі Койданава.