Понедельник, 29 Январь 2018 08:31

Гадзіна цікавых паведамленняў “Салігорск – падарожжа праз гады”

Оцените материал
(2 голосов)

25 студзеня ў чытальнай зале раённай цэнтральнай бібліятэкі ў межах праекта “Зямля, дзе ўтульна сэрцу” адбылася гадзіна цікавых паведамленняў “Салігорск – падарожжа праз гады”, прысвечаная 60-годдзю з дня заснавання г. Салігорска. Вучні 9-х класаў ДУА “Сярэдняя школа №8 г.Салігорска” даведаліся аб цікавых фактах пра заснаванне горада, аб тым, як выяўленне Старобінскага радовішча і паслужыла пачаткам будаўніцтва горада.
Вучні з задавальненнем слухалі расказ бібліятэкара Т. Мазур пра старадаўнія легенды і паданні аб салігорскіх мясцінах. Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава “Нам горад, як песня, заўжды малады”.

Прочитано 1542 раз
223710, ул. Коржа,4
г. Солигорск, Минская область,  Республика Беларусь
тел.: (80174) 231642, 231371
факс: (80174) 234165, 231490
E-mail: sol_bib_adm@tut.by, sol_obm@tut.by