Бібліязнаёмства «І добрая кніга натхняе...»
Кожны край мае тых, хто яго апявае. У лістападзе на Салігоршчыне ўшаноўваюць памяць пісьменніка-земляка Максіма Лужаніна. Сярод бібліятэк абвешчаны літаратурны тадзень «Максім Лужанін - талент ад роднай зямлі». У яго межах раённая дзіцячая бібліятэка падрыхтавала бібліязнаёмства «І добрая кніга натхняе...», прысвечанае 110-годдзю з дня нараджэння знакамітага земляка.