Тыдзень роднай мовы «Тут мова беларуская, як музыка гучыць»
З 14 па 21 лютага ва ўсіх бібліятэках ДУК «Салігорская раённая цэнтральная бібліятэка» абвешчаны Тыдзень роднай мовы «Тут мова беларуская, як музыка гучыць».
З гэтай нагоды ў раеннай дзіцячай бібліятэцы 15 лютага адбылася творчая сустрэча з сучасным беларускім пісьменнікам Аляксандрам Пятровічам Вашчанка «Пад зоркай беларускай кнігі». Мерапыемства было арганізавана пры падтрымцы выдавецтва «Народная асвета».
Вучні 6-х класаў ДУА «Сярэдняя школа №6 г. Салігорска» даведаліся аб жыццёвым і творчым шляху вядомага пісьменніка, барда, аўтара і выканаўца шматлікіх песень на словы беларускіх аўтароў, даследчыка традыцыйнай культурнай спадчыны. Падчас сустрэчы Аляксандр Пятровіч не толькі дзяліўся сваімі літаратурнымі здабыткамі, але і выконваў песні на ўласныя вершы і вершы вядомых айчынных паэтаў.
Цікавая гутарка захапіла вучняў і яны актыўна задавалі пытанні пісьменніку, сустракалі апладысментамі кожнае музычнае выступленне.
Час прабег хутка і на развітанне вучні набылі зборнік дзіцячых апавяданняў А. Вашчанка «Апошняе паляванне Марэны» з аўтографам аўтара.