Паэтычная эстафета "Айчыны жытневае слова"
21 лютага ў раённай дзіцячай бібліятэцы адбылася паэтычная эстафета "Айчыны жытневае слова" прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы. Удзел у мерапрыемстве прынялі вучні 4"А" і 4"Б" класаў ДУА “Сярэдняя школа №8 г. Салігорска”. Дзеці паслухалі гутарку аб вялікай ролі роднай мовы ў жыцці кожнага чалавека, аб гісторыі моўных зносін чалавецтва, зрабілі сваеасаблівае падарожжа па краіне Мовазнавіі. Невялікая размінка, дзе вучні адказвалі на пытанні, дапамагла даведацца аб асаблівасцях беларускай мовы. Здагадлівасць і кемлівасць вучні праявілі, адгадваючы загадкі і рэбусы, складаючы прыказкі і прымаўкі, чытаючы смешныя скарагаворкі і дражнілкі. Пад час правядзення эстафеты вучням неабходна было вельмі выразна і без памылак прачытаць верш на роднай мове. З цікавасцю і ўвагай паглядзелі вучні беларускі мультфільм "Дзед" і пераклад на беларускую мову вядомага пушкінскага "Лукоморья".
Для удзельнікаў мерапрыемства была аформлена кніжная выстава з лепшымі выданнямі класікаў беларускай літаратуры і сучасных аўтараў.