13 студзеня ў раённай цэнтральнай бібліятэцы ў рамках літаратурна-краязнаўчага аб’яднання «Вытокі» прайшоў фальклорны абрад «На зямлі святыя вечары». Звычай калядавання мае сваю даўнюю гісторыю. Калядкі – гэта адмысловыя песні з пажаданнямі багатага ўраджаю, здароўя, згоды ў сям'і. Пачаўся абрад з калядных песень у выкананні вакальнага гурта «Натхненне», які дзейнічае пры Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання.