26 мая ў раённай цэнтральнай бібліятэцы ў межах літаратурна-краязнаўчага аб’яднання “Вытокі” адбылася прэзентацыя зборніка паэзіі салігорскіх паэтак “Табе, наш горад Салігорск, прысвячаем”. Шаноўнымі гасцямі мерапрыемства былі аўтары паэтычнага зборніка: В. Бабко-Аляшкевіч, Л. Гулкоўская, А. Разумоўская і Л. Чакрыжова.