3 ліпеня адзначаецца Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Па волі беларускага народа гэтае свята адзначаецца ў дзень вызвалення Беларусі ад нямецка- фашыстскіх захопнікаў, што надае асаблівае значэнне адной з галоўных падзей у ншай гісторыі. 4 ліпеня ў Хорастаўскай сельскай экалагічнай бібліятэцы прайшла гадзіна гісторыі “Мая незалежная краіна”. У ходзе мерапрыемства бібліятэкар расказала аб вызваленні Салігорскага раёна ад акупантаў, аб падзеях, якія адбыліся ў вёсках Хорастаўскага сельскага Савета ў лютым 1943 года.