18 жніўня Хорастаўшчына адзначала свята вёскі. Хорастаўская сельская экалагічная бібліятэка для жыхароў і гасцей свята арганізавала выставу “Зямля бацькоў – твая зямля”. Яркія, маляўнічыя кнігі беларускіх аўтараў з выставы “На аблоках дзяцінства” прыцягвалі ўвагу дзяцей. Вельмі зацікавіла усіх “Краязнаўчае лато”.