Вядомы беларускі пісьменнік Сяргей Фёдаравіч Давідовіч перадаў ДУК “Салігорская раённая цэнтральная бібліятэка” свае кнігі ў цудоўным мастацкім і паліграфічным афармленні.
У 9,10,11 том увайшлі вершы і паэмы, напісаныя ў перыяд 2017-2019 гадоў. Творы адметныя філасофскай і псіхалагічнай заглыбленнасцю, вобразнасцю і актуальнасцю. Неардынарная кніга “100 паэм” змяшчае творы, якія тэматычна ахопліваюць розныя часы і падзеі. Дадаюць зацікаўленасці да паэм і арыгінальныя малюнкі аўтара.