december



 

Цыкл мерапрыемстваў "Чытанкі з Пеўнікам"

79088220 2344449709200948 6361360282119307264 oУ межах праграмы "Чароўная скарбонка", якая накіравана на работу з дашкольнікамі, бібліятэкары Краснаслабодскай гарпасялковай экалагічнай бібліятэкі распрацавалі цыкл мерапрыемстваў "Чытанкі з Пеўнікам". Галоўны герой гэтых сустрэч - лялька Пеўнік. Разам з ім дзеці з ДУА "Краснаслабодскі яслі-сад №1" знаёмяцца з казкамі, гуляюць, вучацца, цікава бавяць час.
5 снежня Пеўнік завітаў да дзетак, каб прэзентаваць ім тэатральную пастаноўку па казцы "Зайкава хатка". Пастаноўка была незвычайная, бо гэта быў тэатр на стале. Вельмі зацікавілі хлапчыкаў і дзяўчынак лялькі, якія былі маленькія, прывабныя, амаль чароўныя. Дзеткі ўважліва глядзелі і слухалі, а пасля прадстаўлення самі паспрабавалі сябе ў ролі лялькаводаў.

Далей...


 

223710, ул. Коржа,4
г. Солигорск, Минская область,  Республика Беларусь
тел.: (80174) 231642, 231371
факс: (80174) 234165, 231490
E-mail: sol_bib_adm@tut.by, sol_obm@tut.by