У Ананчыцкай сельскай інтэгрыраванай бібліятэцы прайшла літаратурная гасціная “Быў. Есць. Буду”, прысвечаная 90 - годдзю з дня нараджэння знакамітага беларускага пісьменніка У. Караткевіча.
Вядучыя мерапрыемства Д.С Шчарбіна., Т.Р. Сарокіна ставілі сваёй мэтай - пазнаёміць удзельнікаў з творчасцю У. Караткевіча, выклікаць цікавасць да твораў беларускага пісьменніка. Пад гукі песень “Спадчына” і “Жураўлі на Палессе ляцяць” Малькевіч Ксенія і Міхнавец Вераніка прачыталі вершы У. Караткевіча. Да мерапрыемства была падрыхтавана книжная выстава.