Сіноптыкі лічаць апошні зімні месяц самым халодным. Сапраўды, за марознае надвор’е, завірухі, галалёд назвалі яго ў народзе – лютым. Стаміўшыся ад зімы, хочацца ўжо цяпла, але вясна яшчэ не хутка парадуе нас сонейкам і добрым настроем.
Выйсце знайшлі бібліятэкары раённай цэнтральнай бібліятэкі. Яны прапануюць сваім чытачам выставу-параду «Кнігі зімой дораць добры настрой», дзе сабраны самыя пазітыўныя, самыя лепшыя кнігі, якія заражаюць хваляй аптымізму свайго чытача. Запрашаем усіх салігарчан наведаць бібліятэку і ўзяць добрую кнігу.