Материалы

Выстава-аўтограф "Лепшых кніг адкрытыя старонкі"

За паўвекавы перыяд сваёй дзейнасці у цэнтральнай бібліятэцы прайшло шмат цікавых творчых сустрэч з беларускімі пісьменнікамі. Заўжды вялікім падарункам бібліятэцы заставаліся кнігі з аўтографамі аўтараў. Бібліятэкары чытальнай залы з мэтай папулярызацыі беларускай кнігі, вырашылі прадставіць увазе чытачоў выставу-аўтограф “Лепшых кніг адкрытыя старонкі”, дзе экспануюцца творы беларускіх пісьменнікаў з аўтографамі аўтараў, з якімі ў розныя гады праходзілі творчыя сустрэчы. Выстава прысвечана Году кнігі і ўключае два раздзелы: у першым раздзеле “Аўтограф на памяць” прадстаўлены творы Алеся Марціновіча, Леаніда Левановіча, Анатоля Зэкава, Волігі Сакаловай і іншых беларускіх пісьменнікаў. Другі раўдзел выставы “Роднаму краю адданыя” – гэта своеасаблівая прэзентацыя твораў пісьменнікаў-землякоў Ўладзіміра Дарашэвіча, Івана Кудраўцава, Хведара Гурыновіча, Аркадзя Чарнышэвіча.

 

223710, ул. Коржа,4
г. Солигорск, Минская область,  Республика Беларусь
тел.: (80174) 231642, 231371
факс: (80174) 234165, 231490
E-mail: sol_bib_adm@tut.by, sol_obm@tut.by