Материалы

"Я сэрцам прысягаю кнізе”, сустрэча з беларускім пісьменнікам А. Зэкавым

Каб ведаць беларускую кнігу трэба ведаць яе аўтараў, творцаў сучаснай беларускай літаратуры. Гэтаму спрыяюць творчыя сустрэчы з пісьменнікамі, якія адбываюцца ў бібліятках. У раённай цэнтральнай бібліятэцы 7 лютага адбылася творчая сустрэча з паэтам, аўтарам апавяданняў, пародый, чалавекам з тонкім пачуццём гумару Анатолем Зэкавым, які актыўна ўдзельнічае ў сучасным літаратурным жыцці краіны. Цяпер гэты цікавы чалавек рэдактар дзіцячага часопіса “Вясёлка”. Да бібліятэкараў у пісьменніка быў асобы інтарэс, бо менавіта яны лепш за ўсіх ведаюць попыт чытачоў, прапануюць карыстальнікам кнігі. З гэтай нагоды была падрыхтавана кніжная выстава “Пакуль жывеш, жыві і радуй…”, прысвечаная творчасці Анатоля Зэкава. Назва была   ўзята з вершаў паэта і, здаецца, з’яўляецца яго жыццёвым крэда. Падчас знаёмства з сваёй паэтычнай творчасцю, аўтар чытаў лірычныя вершы, натхнёныя каханнем, напоўненыя тонкім гумарам, любоўю да роднай зямлі, хваляваннем за лёс сучаснай вёскі. Яго апошні зборнік “Генеральскі нумар”   прышоўся па душы вясковым чытачам. У апавяданнях, складаючых кнігу, адчуваецца сувязь аўтара з вёскай і сучаснымі праблемамі, якія ставіць жыццё перад простым чалавекам.       Усе жадаючыя мелі магчымасць узяць на памяць аўтограф у аўтара.    Салігорскі тэлевізійны канал подрыхтаваў сюжэт аб творчай сустрэчы ў бібліятэцы. Такім чынам, жыхары горада і раёна змаглі пазнаёміцца з творчасцю Антоля Зэкава, паэта, празаіка, крытыка, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі.

 

223710, ул. Коржа,4
г. Солигорск, Минская область,  Республика Беларусь
тел.: (80174) 231642, 231371
факс: (80174) 234165, 231490
E-mail: sol_bib_adm@tut.by, sol_obm@tut.by