18 жніўня Хорастаўшчына адзначала свята вёскі. Хорастаўская сельская экалагічная бібліятэка для жыхароў і гасцей свята арганізавала выставу “Зямля бацькоў – твая зямля”. Яркія, маляўнічыя кнігі беларускіх аўтараў з выставы “На аблоках дзяцінства” прыцягвалі ўвагу дзяцей. Вельмі зацікавіла усіх “Краязнаўчае лато”. Удзельнікам было прапанавана адгадаць зашыфраваныя знакамітыя мясціны сваёй малой Радзімы – Хорастаўшчыны. Пераможцы атрымоўвалі пачастунак з “салодкага кошыка”. Усе жадаючыя змаглі “зрабіць кампліменты” сваёй вёсцы. На кожную літару назвы Хорастава патрэбна было напісаць слова, якое характарызуе вёску. Якіх толькі “кампліментаў” не атрымала малая радзіма: і вясёлая, і радасная, і светлая. Свята прайшло ў цёплай, сяброўскай атмасферы і яшчэ больш з’яднала землякоў.