...Час ад часу сустракаеш у жыцці людзей, у якіх нібы заўсёды гучыць у душы своеасаблівая музыка, мелодыя іх лесу. У адных гэта песня - сумная, у другіх - летуценная, а ў нейкага і бесшабашна-вяселая...
У Людмілы Іванаўны Клімені гэта чысты, пранізлівы напеў аб любві да Радзімы, да дзяцей, да сваёй педагагічнай працы. Ён гучыць у кожным яе вершы, адлюстроўваецца ў выразе яе добрых вачэй, чуецца ў пералівах шчырай гаворкі.
Паэзія ўвайшла ў яе жыцце з самага дзяцінства. У невялічкай вёсачцы Канатоп Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці нарадзілася яна ў вялікай сям'і, дзе гадаваліся пяцера дзетак. Маці - Марыя Рыгораўна Шчарбук, была настаўніцай у малодшых класах, сялянскай гаспадыняй і ў той жа час - паэткай. Маленькая Людачка на свой дзень нараджэння атрымлівала ад мамы віншаванні ў вершах.
Мабыць, пад уплывам матулі паступіла Людміла ў Пінскае педагагічнае вучылішча імя Пушкіна, затым скончыла БДУ (гістарычны факультэт). Пачынала працаваць у Брэсцкай вобласці, потым - у вёсцы Закальное Любанскага раёна. I вось ужо 11 гадоў плённа працуе ў Салігорскай сярэдняй школе № 11. Плённа, таму што не проста вядзе ўрокі ў пачатковых класах, а вучыць дзяцей любіць беларускую мову, прыроду, арганізавала лялечны тэатр "Церамок", у якім артысты - самі дзеткі. Свой педагагічны вопыт Людміла Іванаўна абагульніла ў навуковай працы "Роля беларусазнаўства ў выхаванні і развіцці творчай і нацыянальнай свядомасці асобы вучня пачатковых класаў у сучаснай школе". Не так даўно Л.І.Клімені прысвоена званне "Настаўнік вышэйшай катэгорыі". І есць за што! Дзеці з яе 2"Б" не толькі паглыблена вывучаюць англійскую мову, але і праходзяць курс развіцця творчага мыслення, удзельнічаюць у тэматычных вечарынах, якія Людміла Іванаўна арганізоўвае, самі пішуць вершы ў створаным настаўніцай клубе "Расінка". Да того ж выконваюць ролі ў лялечнай інсцэніроўцы беларускай народнай казкі "Добры розум - вялікая сіла". Так што школьнае жыцце вакол Людмілы Іванаўны кіпіць і бурліць...
Мо таму школа займае такое вялікае месца ў яе вершах. Яна піша аб вучнях і настаўніках, аб тым, што з'яўляецца яе наваколлем кожны шчаслівы дзень. А ў тым, што яна - чалавек шчаслівы, вы можаце упэўніцца, прачытаўшы верш "Сябе шчаслівай адчуваю..."
I галоўны падмурак яе шчасця - гэта сям'я: муж Мікалай Міхайлавіч, горнарабочы ачышчальнага забою 2-га рудніка, і дзеткі - васемнаццацігадовы Руслан, студэнт трэцяга курса горна-хімічнага тэхнікума, Віталь, што вучыцца ў дзевятым класе, і дачушка Алена, сямікласніца. Дарэчы, апошняя, як некалі сама Людміла Іванаўна ад
сваёй маці, пераняла ад яе любоў да паэзіі, ужо друкуецца ў дзіцячых выданнях...
Наталля Паўлюц
// Салігоркі веснік. – 2002. – 6 кастрычніка
Творы Л.Клімені:
Кліменя, Л. Аксамітавы абрус разаслала зіма: верш / Л. Кліменя // Салігоркі веснік. – 2000. – 29-30 снежня.
Кліменя, Л. Асеннія слёзы: верш / Л. Кліменя // Салігоркі веснік. – 2001. –30 кастрычніка.
Кліменя, Л. Адлёт птушак: верш / Л. Кліменя// Салігоркі веснік. – 2000. – 11 кастрычніка.
Кліменя, Л. Вершы / Л. Кліменя // Пачатковая школа. – 2000. – №4. – С. 44.
Кліменя, Л. Вершы / Л. Кліменя // Пачатковая школа. – 1997. – №10. – С. 65.
Клименя, Л. Весенняя серенада: стих / Л. Клименя // Салігоркі веснік. – 2002. –7 сакавіка.
Клименя, Л. Все начинается с любви: стихи / Людмила Клименя. - Минск: Дикта, 2008. - 208 с.
Кліменя, Л. Вяртанне : верш / Л. Кліменя // Салігоркі веснік. – 2002. – 16 красавіка.
Кліменя, Л. “Вясна-красна на ўвесь свет!”: сцэнарый ранішніка/ Л. Кліменя // Пачатковая школа. – 1996. – №2. – С. 64-67.
Кліменя, Л. Дзеля дабра: верш / Л. Кліменя // Салігоркі веснік. – 2001. – 6 кастрычніка.
Кліменя, Л. Дзень ведаў: верш / Л. Кліменя // Салігоркі веснік. – 2000. – 1-2 верасня.
Клименя, Л. День Святого Валентина: стих / Л. Кліменя // Салiгорскi веснiк. – 2003. – 13 лютага.
Клименя, Л. Для чего мы живем? : стих / Л. Клименя // Салігоркі веснік. – 2002. –16 мая.
Кліменя, Л. Жыць для дабра мы павінны: верш / Л. Кліменя // Салігоркі веснік. – 2000. – 8-9 верасня.
Кліменя, Л. З любоўю да роднай прыроды: вершы / Л. Кліменя // Пачатковая школа. – 2001. – №8. – С. 33.
Кліменя, Л. З Новым годам! : верш / Л. Кліменя // Салігоркі веснік. – 2000. – 29-30 снежня.
Кліменя, Л. Залатое лісце восені: верш / Л. Кліменя // Салігоркі веснік. – 2000. – 29 лістапада.
Клименя, Л. Зимний лес / Л. Клименя // Салiгорскi веснiк. – 2004. – 7 лютага.
Кліменя, Л. Зімовы эцюд / Л. Кліменя // Салігоркі веснік. – 2000. – 29-30 снежня.
Кліменя, Л. Зноў вясна-чараўніца... / Л. Кліменя // Пачатковая школа. – 1998. – №6. – С. 50.
Кліменя, Л. Зялёнае наша багацце/ Л. Кліменя // Салігоркі веснік. – 2000. – 2 жніў.
Кліменя, Л. І збылася мара / Л. Кліменя // Салігоркі веснік. – 1998.
Кліменя, Л. Ласунак для ваверкі / Л. Кліменя // Салігоркі веснік. – 2000. – 31 мая.
Кліменя, Л.Летні ранак / Л. Кліменя // Салігоркі веснік. – 2000. – 28-29 ліп.
Кліменя, Л. “Мы школьнікамі сталі”: сцэнарый ранішніка для першакласнікаў / Л. Кліменя // Пачатковая школа. – 1996. – №11. – С. 46-47.
Кліменя, Л. Навяваюць мне сум дажджы / Л. Кліменя // Салігоркі веснік. – 2001. – 28-29 ліпеня.
Кліменя, Л. Надыход вясны / Л. Кліменя // Салігоркі веснік. – 2001. – 9сакавіка; 13-14 красавіка.
Кліменя, Л. Паклон настаўніку / Л. Кліменя // Салігоркі веснік. – 2000. – 29-30 верасня.
Кліменя, Л. Першы урок / Л. Кліменя // Салігоркі веснік. – 2001. – 1 верасня.
Кліменя, Л. Плача бяроза / Л. Кліменя // Салігоркі веснік. – 2002. – 16 мая.
Клименя, Л. Прекрасен новый Солигорск / Л. Кліменя // Лидер-пресс. – 2005. – 29 декабря.
Кліменя, Л. Разумнае, добрае, вечнае... / Л. Кліменя // Салігоркі веснік. – 2001. – 6 кастрычніка.
Клименя, Л. С Новым годом! / Л. Кліменя // Салiгорскi веснiк. - 2003.- 2 студзеня.
Кліменя, Л. “Салігорскаму весніку” / Л. Кліменя // Салігоркі веснік. – 2001. – 27 жніўня.
Кліменя, Л. Салігорску / Л. Кліменя // Салігоркі веснік. – 2001. – 25 жніўня
Клименя, Л. Самое нежное слово / Л. Клименя // Салiгорскi веснiк. – 2003. – 9 кастрычніка.
Клименя, Л. Светлый праздник влюбленных / Л. Клименя // Салiгорскi веснiк. – 2004. –14 лютага.
Кліменя, Л. Свята жанчын / Л. Кліменя // Салігоркі веснік. – 2001. – 7 сакавіка.
Клименя, Л. Святое слово Мать / Л. Клименя // Салiгорскi веснiк. – 2003. – 25 верасня.
Кліменя, Л. Святочны торт / Л. Кліменя // Салігоркі веснік. – 2002. – 9 сакавіка.
Кліменя, Л. Слаўны горад шахцёрскі / Л. Кліменя // Салігоркі веснік. – 2001. – 23 жніўня.
Кліменя, Л. Слаўся, радасны Вялікдзень! / Л. Кліменя // Салігоркі веснік. – 2001. – 13-14 красавіка.
Кліменя, Л. Сябе шчаслівай адчуваю / Л. Кліменя // Салігоркі веснік. – 2001. – 6 кастрычніка.
Кліменя, Л. У гасцях у дзеда Міхеда і бабулі Ганулі: урок-канцэрт паводле заняткаў па “Беларусазнаўству” / Л. Кліменя // Пачатковая школа. – 1994. – №1. – С. 40-45.
Кліменя, Л. Успаміны пра дзяцінства / Л. Кліменя // Салігоркі веснік. – 2001. – 6 кастрычніка.
Кліменя, Л. Ціха плакала восень / Л. Кліменя // Салігоркі веснік. – 2001. – 6 кастрычніка.
Кліменя, Л. Чарадзейка восень/ Л. Кліменя // Салігоркі веснік. – 2002. – 11 кастрычніка.
Клименя, Л. Шагает по планете Новый год / Л. Клименя // Салігоркі веснік. – 2002. – 2 студзеня.
Кліменя, Л. Шануйце ўсё жывое, дзеці! / Л. Кліменя // Салігоркі веснік. – 2001. – 24 мая.
Клименя, Л. Школьная история / Л. Клименя // Салігоркі веснік. – 2001. – 14 лютага.
Кліменя, Л. Настаўніцкі лёс / Л. Кліменя // Салігоркі веснік. – 2002. – 3 кастрычніка.
Клименя, Л. Осеннее соло / Л. Клименя // Салігоркі веснік. – 2002. – 24 кастрычніка.
Клименя, Л. Торопитесь творить добро: стихи / Людмила Клименя. - Минск: Издательство В.Хурсик, 2005. - 172с.
Пра творчасць Л. Клімені:
Балоцька, А. Талент ад Бога: аб Л.І. Кліменя / Алена Балоцька // Салігоркі веснік. – 2004. – 3 сакавіка.
Гаврусева, Т. Азбука любви Людмилы Климени / Татьяна Гаврусева // Лидер-пресс. – 2008. – 6-12 августа.
Кідзяеў, Э. Паэзія душы: Кліменя Л.І. / Э. Кідзяеў // Шахцёр . – 2004. – 5 сакавіка.
Клименя, Л. Поздравляем с победой в конкурсе! / Людмила Клименя; беседовала Алеся Рогалевич // Лидер-пресс. – 2008. – 7-13 мая.
Клишевич, Е. Посвящение в бакалавры / Е. Клишевич // Лидер-пресс. – 2003. – 16 октября.
Праздник для подготовительного класса Л.И. Климени СШ №11.
Колесников, А. «Мы школьниками стали» / А. Колесников // Салігоркі веснік. – 2003. – 23 кастрычніка.
Мероприятия в СШ №11, организатор Л.И. Клименя.
Михадюк, Е. Учитель, несущий свет, и его «солнышки» / Е. Михадюк // Салігоркі веснік. – 2003. – 8 мая.
Об учителе СШ №11 Л.И. Клименя.
Паўлюц, Н. Песня яе душы / Наталля Паўлюц // Салігоркі веснік. – 2002. – 6 кастрычніка.
Паўлюц, Н. Сябе шчаслівай адчуваю / Наталля Паўлюц // Салігоркі веснік. – 2002. – 30 сакавіка.
Песня яе душы: Рэкамендацыйны паказальнік / Даведачна-бібліяграфічная служба; склад. Сцяцэнка С.В. – Салігорск: Салігорская РЦБ, 2002. – 16с.
“Сейте зерна любви” // Лидер-пресс. – 2008. – 2-8 января.
Так будет называться второй сборник стихов Л.Климени.
Ярмалінская, Н. “Ушанаванне памяці продкаў”/ Н. Ярмалінская // Салігоркі веснік. – 2002. – 5 снежня.
У СШ №11адбылася вечарына, прысвечаная памінанню нашых продкаў-дзядоў, якую падрыхтавала Л.І. Кліменя