Пятница, 15 Июль 2016 09:20

Рыгор Шкраба

Оцените материал
(1 Голосовать)

Рыгор Васільевіч Шкраба (17.03.1919—25.06.1997, нарадзіўся ў вёсцы Краснадворцы Салігорскага раёна Мінскай вобласці).
Пасля заканчэння Старобінскай дзесяцігодкі ў 1939 г. паступіў на беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны эвакуіраваўся ў Свярдлоўск. Там паступіў на трэці курс педінстытута. Цяжкія матэрыяльныя ўмовы вымусілі кінуць вучобу. Працаваў выкладчыкам рускай мовы і літаратуры ў Слабода-Турынскай сярэдняй школе Свярдлоўскай вобласці. У 1944 г. аднавіў вучобу ва універсітэце (скончыў у 1946). Заняткі спалучаў з працай — быў літаратурным кансультантам у рэдакцыі газеты «Звязда». 3 1946 па 1957 гг. быў літсупрацоўнікам, выконваючым абавязкі адказнага сакратара, загадчыкам аддзела літаратуры ў газеце «Літаратура і мастацтва». 3 1957 г. – у рэдакцыі часопіса «Полымя», працаваў літсупрацоўнікам аддзела крытыкі і літаратуразнаўства, з 1959 па 1979 гг. – рэдактар гэтага аддзела. Член СП СССР з 1948 г.
Узнагароджаны медалём.
Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1978).
Першыя рэцэнзіі і артыкулы надрукаваў у 1940 г. (часопіс «Савецкая школа», рэспубліканскія газеты). Стала з літаратуразнаўчымі і крытычнымі працамі выступаў з 1945 г. Выдаў кнігі літаратурна-крытычных артыкулаў «Сіла слова» (1958), «Характар, стыль, дэталь» (1965), «Літаратура і мова» (1969), «Энергія слова» (1988). Выходзілі выбраныя творы: «Скарбы» (1973) і «Моваю вобразаў» (1989). У сааўтарстве з I. Шкраба выдаў тлумачальны слоўнік беларускіх прыказак і прымавак «Крынічнае слова» (1987).
Выступае ў друку па праблемах выкладання беларускай літаратуры ў школе. Напісаў падручнікі «Беларуская савецкая літаратура» для 10 класа (да 1990 г. – 14 выданняў) і «Беларуская савецкая літаратура» для 11 класа (да 1989 г. – 12 выданняў). На рэспубліканскім конкурсе ў 1972 г. за падручнік па беларускай літаратуры аўтару прысуджана першая прэмія. Сааўтар хрэстаматыі «Родная літаратура» для 5 класа (да 1990 г. – 8 выданняў).
Лаўрэат Літаратурнай прэміі СП БССР імя Івана Мележа (1989) за кнігу «Энергія слова».


Творы Рыгора Шкрабы:

 

* адзначаны творы, якія не знаходзяцца ў фондах Салігорска і Салігорскага раёна

*Шкраба, Р. Людзі на дарогах: аўтабіяграфія // Шкраба Р. Пра час і пра сябе. – Мінск, 1966.

*Шкраба, Р. Крынічнае слова: тлумачальны слоўнік беларускіх прыказак і прымавак / Р.Шкраба; сааўтар І.Шкраба. – Мінск, 1987.

*Шкраба, Р. Літаратура і мова / Рыгор Шкраба. – Мінск, 1969.
Шкраба, Р. Моваю вобразаў: выбранае / Рыгор Шкраба. – Мінск, 1989.
*Шкраба, Р. Сіла слова / Рыгор Шкраба. – Мінск, 1958.
Шкраба, Р. Скарбы / Рыгор Шкраба. – Мінск, 1973.
*Шкраба, Р. Характар, стыль, дэталь / Рыгор Шкраба. – Мінск, 1965.
Шкраба, Р. Энергія слова / Рыгор Шкраба. – Мінск, 1988.

 

Аб жыцці і творчасці Рыгора Шкрабы:

 

Беларускія пісьменнікі: біябібліягр. слоўн. У 6 т. / пад рэд. А.В. Мальдзіса. – Мінск: БелЭн, 1995. – Т.6. – С.371.

Беларускія пісьменнікі (1917-1990): даведнік / склад. А.К. Гардзіцкі; нав. рэд. А.Л.Верабей. – Мінск: Маст. літ., 1994. – С.605.

Бугаёў, Дз. Удумлівы даследчык // Бугаёў Дз. Чалавечнасць. – Мінск,1985.

Бугаёў, Дз. Проста і глыбока / Дзмітрый Бугаёў // ЛіМ. – 2009. – 3 красавіка. – С.14.

З добрым сэрцам: бібліяграфічна-інфармацыйны буклет, прысвеч. пісьменніку-земляку Р.Шкрабе / Даведачна-бібліяграфічная служба; склад. Н.С. Засінец, В.А. Марыніч. – Салігорск: Салігорская РЦБ, 2014. – 6с. – (Імя ў літаратуры).

Мігун,Н. Нашы славутыя землякі / Ніна Мігун // Строитель Солигорска. – 2014. – 29 августа. – С.2.

Рыгор Шкраба // Маладосць. – 2012 . – №3. – С.122-124.

Рыгор Шкраба // Пісьменнікі Савецкай Беларусі: кароткі біябібліяграфічны даведнік. – Мінск: Беларусь, 1970. – С. 407.

Шкраба Рыгор // Минская область: энциклопедия: В 2 т. / редкол.: Л.Ф. Крупец, Г.П.Пашков и др. – Минск: БелЭН, 2007. - Т.2. – С.743.
Шкраба Рыгор Васільевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. – Мінск: БЕЛТА, 1998. – Т.6. – С. 434.

Шкраба Рыгор Васільевіч // Памяць. гіст.-дакум. хроніка Салігорскага раёна. – Мінск, 2004. – С.502.

Шкраба Рыгор Васільевіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5 т. / рэдкал. І.П.Шамякін і інш.. – Мінск: БелСЭ, 1987. – Т.5. – С.578.

Прочитано 3796 раз Последнее изменение Четверг, 26 Октябрь 2017 12:43
Другие материалы в этой категории: « Людміла Кліменя Уладзімір Клішэвіч »
223710, ул. Коржа,4
г. Солигорск, Минская область,  Республика Беларусь
тел.: (80174) 231642, 231371
факс: (80174) 234165, 231490
E-mail: sol_bib_adm@tut.by, sol_obm@tut.by