Кандрат Крапіва

Krapiva5 сакавіка 2021 года народнаму пісьменніку Беларусі Кандрату Крапіве споўнілася б  125 год.


- Кандрат Крапіва... Гэта імя прыйшло ў літаратуру праз досціп смеху, які цэлай ракой хлынуў, з баек, сатырычных вершаў, што ўбачылі свет у пачатку 20-х гадоў.
Хто сустрэўся быў са мною,
Дакрануўся раз ці два,
Дык той ведае ўжо, хто я:
Я – пякучка – крапіва.
- Байкі і сатырычныя творы К.Крапівы атрымалі ў літаратуры сталую “прапіску”, сталі творамі хрэстаматыйнымі, па якіх вучыцца глядзець на жыццё ўжо каторае пакаленне школьнікаў.
- Многія крылатыя выразы, створаныя К.Крапівой, набылі сапраўды народнае пашырэнне:
- “Як свінню ні кліч, яе заўсёды выдасць лыч”,
- “Другі баран ні “бэ”, ні “мя”, а любіць гучнае імя”,
- “Каб сонца засланіць – вушэй асліных мала”,
- “Вось парадкі завяліся: дзе ні сунься, так і знай – усюды ў лапу дай ды дай”,
- “Мне часта крыкуны мільгаюць у вачах – да славы прагныя, ды вузкія ў плячах”,
- “Праўду кажуць людзі: як папаўзеш ты за Жуком, дык апынешся ў брудзе”.

Даўно забыліся канкрэтныя падзеі, паводле якіх узнік той ці іншы верш, байка, а творы жывуць, не гасне сіла іх эмацыянальнага, мастацкага ўздзеяння на чытача.
Не праходзь міма такіх твораў! Запоўні прабелы! Атрымаеш задавальненне!

 

223710, ул. Коржа,4
г. Солигорск, Минская область,  Республика Беларусь
тел.: (80174) 231642, 231371
факс: (80174) 234165, 231490
E-mail: sol_bib_adm@tut.by, sol_obm@tut.by