Уладзімір Ліпскі

image1 6 мая адзначыў сваё 80-годдзе знакаміты беларускі пісьменнік Уладзімір Ліпскі.

Уладзімір Сцяпанавіч - лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, старшыня праўлення Беларускага дзіцячага фонду,   член Нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці, ён быў узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны. Усё сваё   свядомае жыццё ён прысвяціў  дзецям: з 1978 года ўзначальвае часопіс “Вясёлка”, стварыў для дашкольнікаў   часопіс, чытанку-маляванку “Буся”. Гэтыя выданні 15-тысячным тыражом прыходзяць у кожны раён, іх выпісваюць   сем’ямі, чытаюць у бібліятэках.

 Пра Уладзіміра Ліпскага вельмі вобразна напісаў некалі народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін:
 Скачыце, зайчыкі і ліскі,
 З настроем будзьце, таты, мамы.
 Няхай жыве Уладзімір Ліпскі –
 Сярод дзяцей дарослы самы!

Уладзімір Ліпскі імкнецца сваёй творчасцю і грамадскай дзейнасцю сцвярджаць дабро, вучыць любіць сваю Радзіму і кожнага чалавека ў ёй, адчуваць радасць ад жыцця і літаратуры.
З юбілеем Уладзімір Сцяпанавіч!

Віртуальныя сустрэчы "На агеньчык да Ліпскага"

Відэапрэзентацыі

223710, ул. Коржа,4
г. Солигорск, Минская область,  Республика Беларусь
тел.: (80174) 231642, 231371
факс: (80174) 234165, 231490
E-mail: sol_bib_adm@tut.by, sol_obm@tut.by